150px|thumb|Герб графаў Блуа 150px|thumb|Герб графаў Шампані Дом дэ Блуа-Шампань (ці ЦібальдзіныУ французскай гістарыяграфіі атрымалі назву Цібальдзіны з прычыны таго, што большасць старэйшых прадстаўнікоў роду насілі імя Цібо (лат. Thibaldus). У беларускай гістарыяграфіі гэты род названы дом дэ Блуа ці Блуа-Шампань па асноўных уладаннях роду.) — французскі знатны род франкскага паходжання, прадстаўнікі якога пакінулі значны след у гісторыі сярэднявечнай Францыі, Англіі, Навары і інш.
Родапачынальнікам гэтага дому лічыцца Цібо Стары, але аснову магутнасці роду заклаў яго сын, Цібо I дэ Блуа. Ён і яго нашчадкі сабралі ў сваіх руках графствы Блуа, Шартра, Шатадэна, Труа, Мо і інш., затым сталі графамі Шампані і каралямі Навары.
Кантралюючы таксама архібіскупства Буржскае, яны канкуравалі ў сваёй магутнасці з графамі Анжуйскімі, а таксама з каралямі Францыі з Капетынгскай дынастыі, дамен якіх атачалі іх уладанні.
Галоўныя прадстаўнікі Эцьен III дэ Блуа (1096 – 1154), які стаў каралём Англіі пад імем Стэфана Блуаскага; Генрых II Шампанскі (1166 - 1197), што стаў каралём Іерусаліма; Адель Шампанская (каля 1140 — 1206), каралева і рэгентка Францыі, жонка караля Людовіка VII і маці караля Філіпа II Аўгуста; Цібо IV Вялікі (1201 — 1253), які стаў каралём Навары пад імем Цібо (Тэбальда) I.
Гл. таксама Графы Блуа Графы Шампані Каралі Навары
Спасылкі Генеалогія Дому на сайце Міраслава Марэка Генеалогія Дому на сайце Racines & Histoire Генеалогія графаў Блуа-Шампань на сайце Genealogie des rois de France