Беларусь на дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне» прымала ўдзел з моманту яго заснавання ў 2003 годзе, і да 2020 года ўключна. З'яўляецца двухкратным пераможцам дзіцячага «Еўрабачання» — у 2005 і 2007 гадах. Акрамя таго Беларусь 10 разоў уваходзіла ў топ-5 на конкурсе і толькі тры разы аказвалася па-за дзясяткай лепшых. Арганізацыю нацыянальных адбораў (а ў 2010 і 2018 гадах — і самога конкурсу) праводзіла Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь. Конкурс трансляваўся штогод на тэлеканале Беларусь 1 і на спадарожнікавым канале Беларусь 24. Песні на дзіцячым «Еўрабачанні» краіна прадстаўляла, у асноўным, на рускай мове.
28 мая 2021 года, праз шэсць дзён пасля фіналу дарослага конкурса 2021 года, ЕВС прыпыніў членства БТРК у арганізацыі з прычыны парушэння правоў чалавека ў краіне, бягучага пераследу апазіцыі і інфармацыйнай падтрымкі аўтарытарнага рэжыма Белтэлерадыёкампаніяй. Вяшчальнік атрымаў два тыдні (да 11 чэрвеня), каб даць адказ, перш чым прыпыненне ўступіць у сілу, але Белтэлерадыёкампанія не дала на гэта ніякага адказу. 1 ліпеня вяшчальнік быў выключаны з ЕВС, і такім чынам страціў правы на трансляцыю і ўдзел у конкурсах, якія арганізуюцца Еўрапейскім вяшчальным саюзам, у тым ліку і ў «Дзіцячым Еўрабачанні». Пазней было абвешчана, што выключэнне будзе доўжыцца тры гады, аднак па заканчэнні гэтага тэрміну БТРК прыйдзецца паўторна падаваць заяўку на членства.
За ўсю гісторыю ўдзелу ў конкурсе Беларусь атрымала 1848 балаў.
Удзел
+Легенда табліцыПераможцаДругое месцаТрэцяе месцаЧацвёртае месцаПятае месцаАпошняе месцаНе ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана
ГодМесца правядзенняПрадстаўнікМоваПесняПеракладМесцаБалы 2003 Капенгаген Вольга Сацюк Беларуская«Танцуй» 4 104 2004 Лілехамер Ягор Волчак Беларуская«Спявайце са мною» 14 9 2005 Хаселт Ксенія Сітнік Руская «Мы вместе» «Мы разам» 1 149 2006 Бухарэст Андрэй Кунец Руская «Новый день» «Новы дзень» 2 129 2007 Ротэрдам Аляксей Жыгалковіч Руская «С друзьями» «З сябрамі» 1 137 2008 Лімасол Дар'я Надзіна, Аліна Молаш, Карына Жуковіч Беларуская, руская «Сердце Беларуси» «Сэрца Беларусі» 6 86 2009 Кіеў Юрый Дземідовіч Руская «Волшебный кролик» «Чароўны трусік» 9 48 2010 Мінск Данііл Казлоў Руская «Музыки свет» «Музыкі святло» 5 85 2011 Ерэван Лідзія Заблоцкая Руская «Ангелы добра» «Анёлы дабра» 3 99 2012 Амстэрдам Ягор Жэшко Руская, беларуская «А море море» «А мора мора» 9 562013 КіеўІлля Волкаў Руская «Пой со мной» «Спявай са мной»31082014 МарсаНадзея Місякова Беларуская«Сокал»7712015 СафіяРуслан Асланаў Руская, англійская «Волшебство» «Чараўніцтва»41052016 ВалетаАляксандр Мінёнак Руская, англійская «Музыка моих побед» «Музыка маіх перамог»71772017 ТбілісіХелена Мерааі Руская «Я самая» «Я самая»51492018 Мінск Даніэль Ястрамскі Руская, англійская «Time» «Час» 11 1142019 Глівіцы Елізавета Міснікава Руская, англійская «Пепельный» «Папялісты» 11 922020 Варшава Арына Пехцерава Руская, англійская «Пришельцы» «Прышэльцы» 5 130З 2021 года ўдзел немагчымы (прыпынена членства ў ЕВС)
Правядзенне конкурсу ў краіне
Год Горад Арэна Вядучыя 2010МінскМінск-Арэна Лейла Ісмаілава і Дзяніс Кур'ян 2018 Яўген Перлін, Хелена Мерааі і Zena
Фотагалерэя
Спасылкі Афіцыйны сайт Еўрабачання Дзіцячае Еўрабачанне (Беларусь)
Катэгорыя:Краіны на конкурсе песні Еўрабачанне Дзіцячае Еўрабачанне