Генрых Ной (; , — , ) — нямецкі мастак-абстракцыяніст, дызайнер мэблі, архітэктар.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям'і сталяра Іагана і акушэркі Ганрыеты Ной. 1930 вучань школы Баўхаус. Яго настаўнікам быў Іозеф Альберс, мастацкім формам вучыў Васіль Кандзінскі, Іост Шміт. Фрыц Кур вычыў прадметнаму маляванню, гарадскому будаванню — Людвіг Хільберсхайм.
У 1932 годзе працуе ў сталярнай майстэрні свайго бацькі і ў 1937 годзе атрымоўвае званне майстар. 1944-46 салдат нямецкай авіяцыі, знаходзіўся ў амерыканскім палоне.
1947 ў Боргхорсце засноўвае ўласную майстэрню. У 1989 — уласную галерэю.
Выстаўкі ў Беларусі 18.10.1995-5.11.1995 — выстаўка ў Нацыянальным музеі Беларусі 10.11.-4.12.1995 — Дом Марка Шагала (Віцебск)
Літаратура Werner Friedrich: Heinrich Neuy, ISBN 3-924044-96-1 Heinrich Neuy: Bauhaus — Der Weg zur abstrakten Malerei, ISBN 3-9800350-5-0 Heinrich Neuy: Aquarelle, ISSN 0172-3456 (Autor:) Wolfgang Wangler: Der Bauhausmaler Heinrich Neuy, 1986, ISBN 3-926325-00-3
Катэгорыя:Мастакі Германіі Катэгорыя:Дызайнеры Германіі Катэгорыя:Архітэктары Германіі