І́шкалдзь (, бел. трад. назва: І́шкаладзь, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, каля ракі Уша. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 36 км на паўночны ўсход ад Баранавіч, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы — Мінск, за 3 км ад шашы Брэст — Мінск. Насельніцтва 264 жыхары, 123 гаспадаркі (2005).

Ішкалдзь — былое мястэчка гістарычнай Навагрудчыны. Да нашага часу тут захаваўся адзін з найбольш старажытных касцёлаў на Беларусі.

Назва Паводле В. Жучкевіча, "назва балтыйскага паходжання з тыповай літоўскай прыстаўкай, аналаг беларускаму Хатава".В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 149.

З іншага боку, фіксавалася горадзенскае прозвішча Ісколдhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-ZSRB-K?i=251&cat=1046010&lang=pl&cc=4166194.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае Упершыню Ішкалдзь згадваецца ў 1-й пал. XV ст. як маёнтак у Наваградскім павеце, уладанне Неміровічаў. У 1449 смаленскі намеснік М. Неміровіч заснаваў тут касцёл. У 1472 г. з яго фундацыі збудавалі мураваны касцёл Найсвяцейшай Тройцы. М. Неміровіч запісаў маёнтак сваёй жонцы Альжбеце, па смерці якой гэты двор мусіў перайсці пад юрысдыкцыю Віленскага біскупства.

thumb|200px|left|Касцёл. Напалеон Орда, 1876

У 1502 і 1506 гг. Ішкалдзь пацярпела ад набегаў крымскіх татараў. Станам на 1579 г. паселішча мела статус мястэчка і знаходзілася ў валоданні Кацярыны Тэньчынскай, тут было 82 сядзібы, 2 карчмы. На 1598 г. — рынак, 2 вуліцы, 69 двароў, уласнасць К. Радзівіла Перуна. Сяляне мястэчка адбывалі паншчыну 3 дні ў тыдзень з валокіЛойка, П. А. Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі: Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове XVI—XVIII ст. / П. А. Лойка; АН БССР, Інстытут гісторыі; Пад рэд. В. І. Мялешкі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 111 с. — С. 24. — ISBN 5-343-00563-2. Са спасылкай на: ЦГДА БССР. — Ф. КМФ-5. — Воп. 1. — Спр. 1380. — Арк. 8.. Пазней мясціна знаходзілася ў валоданні Ільінічаў, Радзівілаў, Вітгенштэйнаў.

Станам на 1755 г. — 89 двароў. У 1787 г. мястэчка знаходзілася ў складзе Новагародскага павета Вялікага Княства Літоўскага, налічвала больш за 100 двароў.

Пад уладай Расійскай імперыі У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. Ішкалдзь апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Навагрудскім павеце. У 1862 г. мястэчка ў Гарадзенскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

Пасля здушэння нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863—1864 гадоў у 1868 годзе касцёл пераўтвораны ў Троіцкую царкву Маскоўскага патрыярхату. У 1879 годзе яе прыход налічваў каля 2 тысяч прыхаджан, сярод якіх пісьменныя складалі толькі 4 %.

У першай палове 1880-х гг. у мястэчку было 108 двароў. У 1897 годзе дзейнічала царква, працавалі магазін, крама і карчма, рэгулярна праводзіўся 1 кірмаш. Побач з мястэчкам быў засценак Новая Ішкалдзь.

Найноўшы час Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Ішкалдзь апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Паланэчкаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. У гэты час тут было 136 дамоў; каля мястэчка існавала вёска Ішкалдзь (13 дамоў). Станам на 1923 — 136 двароў.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Ішкалдзеўскага сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 6 ліпеня 1944 года акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Станам на 1 студзеня 1998 — 138 двароў.

З 16 ліпеня 1954 года да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Паланечкаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10., да 26 чэрвеня 2013 года — у склад Петкавіцкага сельсавета (у 1960—1986 гадах — Савіцкі сельсавет).

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1830 год — 276 муж., з іх шляхты 4, духоўнага саслоўя 1, мяшчан-хрысціян і сялян 272 С. 413.; 1862 год — 108 двароў, 738 жыхароў; 1884 год — 740 жыхароў; 1897 год — 120 двароў, 628 жыхароў, у засценку — 4 двары, каля 10 жыхароў; XX стагоддзе: 1901 год — 600 жыхароў, у засценку — 10 жыхароў; 1921 год — 136 дамоў, 691 жыхар, у вёсцы — 62 жыхары; 1970 год — 512 жыхароў; 1994 год — 154 двары, 350 жыхароў; 1997 год — 364 жыхары, 159 двароў; 1998 год — 323 чал.. XXI стагоддзе: 2005 год — 264 жыхары, 123 гаспадаркі.

Інфраструктура У Ішкалдзі працуюць сярэдняя школа, бібліятэка, сельскі клуб.

Славутасці thumb|200px|Касцёл. Э. Паўловіч, 1848

Касцёл Найсв. Тройцы (1472) — Капліца Маці Божай (каля касцёла) Магіла кс. Вінцэнта Латарэвіча, забітага 19 сакавіка 1919 у Мірскім замку бальшавікамі

Страчаная спадчына Сядзіба (XVI ст.)

Вядомыя асобы Стэфан Зан (1803—1859) — удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў, малодшы брат Тамаша Зана.

Галерэя

Літаратура

Спасылкі

Здымкі на Radzima.org

Катэгорыя:Крошынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна

Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства