Сікст I (; ?—125) — біскуп Рыма з 115 (116) года па 3 красавіка 125 года.

Існуе некалькі сістэм даціровак для ранніх біскупаў Рыма. Catalogus Liberianus (у складзе Chronographus Anni 354) дае па консулах даты 117—126. Яўсевій Кесарыйскі ў «Царкоўнай гісторыі» дае па імператарах даты 119/120 — 128/129. У хроніцы св. Гераніма пазначаны 118—128 гады.

Асноўная крыніца звестак пра Сікста I — Liber Pontificalis (пачатковая частка — VI стагоддзе).

Liber Pontificalis і шэраг мартыралогаў лічаць св. Сікста I пакутнікам. Памяць 6 красавіка.

Катэгорыя:Папы Рымскія