Казімір — колішні горад у Бабруйскім старостве Рэчыцкага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Існаваў у 1643—1655 гадах.

Гісторыя Магдэбургскія правы паселішчу Слабада ў Бабруйскім старостве былі нададзены прывілеем каралевы і вялікай княгіні Цэцыліі Рэнаты ў 1643 годзе, з таго часу яно існавала як горад Казімір.

Прывілей выявіў і апублікаваў доктар гістарычных навук С. Я. Рассадзін. Паводле яго высноў, горад размяшчаўся на месцы сучаснай вёскі Каралёва Слабада-2 (цяпер Краснаўскі сельсавет Светлагорскага раёна). Названы горад быў, напэўна, у гонар сына Цэцыліі Рэнаты — Жыгімонта Казіміра Вазы (1640—1647)Рассадин С. Е. Гербовый привилей 1643 г. на магдебургию г. Казимежу в старостве Бобруйском // Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 2. — Мн., 2001. С. 215—223. . Месціўся на правым высокім беразе Бярэзіны, за 22 км ад Бабруйска.

Разбураны ў 1655 годзе падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667).

Сучаснасць

З 2006 года на месцы горада праводзіліся археалагічныя раскопкі.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 жніўня 2016 года № 607 тэрыторыі былога горада нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі рэгіянальнага значэнняДадатак 1 да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 02.08.2016 № 607. Пералік матэрыяльных аб’ектаў, якім надаюцца статус і катэгорыя гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь .

Гл. таксама Каралёваслабодскі камень з крыжам

Літаратура Рассадзін С. Я., Міхальчанка А. М. Гарадскі пасёлак Парычы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці // Гербы и сцягі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мн., 2005. Каваленка А. У. Дзве экспедыцыі // Светлагорскія навіны. 2006. № 109. С. 3. Ермакоў М. Былое існаванне горада Казіміра набывае рэальнасць // Белорусская нива. 2006. 5 октября. Міхаленка І. Сумна тут не будзе! // Светлагорскія навіны. 2009. 20 жніўня. (Аб археалагічных раскопках у Каралевай Слабадзе-2.) Романцов В. На Светлогорщине найден старинный город // Ранак-плюс. 2006. № 34. (23.08.2006.) Романцов В. Казимир: возвращение затерянного города // Ранак-плюс. 2006. № 35. (31.08.2006.) Романцов В. Город Казимир найден! // Ранак-плюс. 2006. № 36. (07.09.2006.) Раманцоў В. Януш Радзівіл быў у Казіміры // Ранак-плюс. 2008. № 26. Усцінаў Р. Хто шукае — той заўжды знойдзе // Ранак-плюс. 2009. № 34. — С. 5.

Спасылкі

2006 http://naviny.by/rubrics/society/2006/09/09/ic_news_116_258541/

2007

Шур Т. Ученые восстановили точную историю существования древнего белорусского города Казимир. (БелТА.) 2007. 13 июля.

2008 В Светлогорском районе завершились археологические раскопки на месте города Казимир (БелаПАН) 2008. 18 ліпеня. Антановіч К. Беларуская Троя // Культура. 2008. № 31.

2009 Маслюкоў Т. Апошні невядомы горад Еўропы: ячшэ адна звестка // Рэгіён-BY. 2009. 15 сакавіка. Антановіч К. Адкуль у вёсцы дзядзінец // Культура. 2009. № 21. Маслюкоў Т. На раскопках невядомага горада // Радыё «Свабода». 2009. 8 жніўня. Маслюкоў Т. Новыя знаходкі беларускіх археолагаў // Рэгіён-BY. 2009. 14 жніўня.

Катэгорыя:Гарады Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Колішнія гарады Беларусі