Таджыкская мова ( [za’bɔːni tɔːd͡ʒi’ki], таксама форси́и тоҷикӣ́ [fɔːr’siji tɔːd͡ʒi’ki] «таджыкская фарсі») — мова таджыкаў рэспублік Сярэдняй Азіі, дзяржаўная мова Таджыкістана.
Належыць да іранскай галіны інда-іранскіх моў індаеўрапейскай сям'і. Разам з матэрыяльна блізкім літаратурным ідыёмам таджыкаў Афганістана, які афіцыйна завецца мовай дары, уваходзіць ва ўсходнюю зону новаперсідскага дыялектнага кантынууму і можа разглядацца як паўночна-усходні варыянт персідскай мовы. Паразуменне паміж носьбітамі таджыкскай і персамоўнымі жыхарамі Ірана магчыма да гэтага часу.
Распаўсюджана на асноўнай тэрыторыі Таджыкістана, у Горна-Бадахшанскай аўтаномнай вобласці да Ванцкага раёна, анклавамі ў некаторых раёнах Узбекістана (перш за ўсё ў Самаркандзе і Бухары) і поўдня Кіргызстана. «Таджыкі», якія пражываюць у паўднёва-заходняй частцы Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна Кітая, на самай справе з'яўляюцца прадстаўнікамі памірскіх народаў, гавораць на ваханскай і сарыкольскай мовах памірскай групы іранскіх моў і таджыкскай мовы звычайна не ведаюць.
Разыходжанні з заходнім (іранскім) варыянтам персідскай мовы фіксуюцца прыкладна ў XV ст. Літаратурная таджыкская мова значна адрозніваецца ад персідскай мовы фанетычна, а ўвядзенне ў 1939 годзе алфавіту на аснове кірыліцы яшчэ больш замацавала гэтыя адрозненні. Таджыкская мова параўнальна з персідскай адрозніваецца большай архаічнасцю лексікі і асобнымі фанетычнымі з'явы, крыху лепш захоўваючы спадчыну класічнага перыяду (IX-XV стст.) З іншага боку, яна падвергнулася значнаму лексічнаму і граматычнаму ўплыву, перш за ўсё, ўзбекскай, а з XX ст. яшчэ і рускай моў.
Літаратура Perry J. TAJIK i. THE ETHNONYM: ORIGINS AND APPLICATION Perry J. TAJIK ii. TAJIK PERSIAN Bahriddin A., Okawa A. TAJIK iii. COLLOQUIAL TAJIKI IN COMPARISON WITH PERSIAN OF IRAN Perry J. A Tajik Persian Reference Grammar. Leiden-Boston. 2005 Bergne P. The Birth of Tajikistan. National Identity and the Origins of the Repulic. NY. 2007
Спасылкі
Катэгорыя:Мовы Таджыкістана Катэгорыя:Іранскія мовы Катэгорыя:Таджыкі