Лоранд (Роланд) фон Этвеш (; ,  — ) — венгерскі фізік.

Біяграфічныя звесткі Вучыўся ў Будапешцкім і Гайдэльбергскім універсітэтах. 3 1871 у Будапешцкім універсітэце (з 1872 прафесар). Член Венгерскай АН (1883) і яе прэзідэнт (1899—1905). Заснавальнік і першы прэзідэнт (з 1891) Венгерскага матэматычнага і фізічнага таварыства.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па тэорыі капілярнасці, гравітацыі і геафізіды. Устанавіў залежнасць малекулярнай паверхневай энергіі ад тэмпературы (1886; закон Этвеша). Вынайшаў гравітацыйны варыёметр, эксперыментальна ўстанавіў роўнасць гравітацыйнай і інертнай мас (1890—1906). Вывучаў размеркаванне мас у горных хрыбтах.

Ушанаванне памяці Яго імем названы Будапешцкі ўніверсітэт і пазасістэмная адзінка градыента сілы цяжару — этвеш.

Літаратура Этвеш // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.

Спасылкі

Катэгорыя:Фізікі Венгрыі Катэгорыя:Вынаходнікі Венгрыі Катэгорыя:Выпускнікі Будапешцкага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены Венгерскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены Прускай акадэміі навук