Со́карава (, ) — вёска ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Ульскага сельсавета. Да 2004 года цэнтр Сокараўскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .
Геаграфія На паўднёвым беразе возера Паўазер’е, на аўтамабільнай дарозе Ула—Лепель. За 32 кіламетры на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Бешанковічы, за 82 кіламетры ад Віцебска, за 33 км ад чыгуначнай станцыі Чашнікі.
Гісторыя У 1662 г. згадваецца ў складзе Полацкага ваяводства ВКЛLVIA, f. SA, b. 1.
Перад вайной у вёсцы жыло 322 чалавек у 61 дварыСокорово .
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў чэрвені 1944 года гітлераўцамі было спалена 60 дамоў, забіта 8 чалавек.
Насельніцтва 416 жыхароў, 177 двароў (2001).
Інфраструктура Клуб Бібліятэка Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны
Брацкая магіла. Помнік на воінскім пахаванні (1959 г., рэканструкцыя ў 1983 г.). Усталяваны на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан № 4023. Брацкая магіла. Помнік на воінскім пахаванні (1964 г., рэканструкцыя ў 2021 г.). Усталяваны на брацкай магіле ахвяр вайны № 7804.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Ульскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бешанковіцкага раёна