Со́мерсет — гарысты востраў у канадскім Арктычным архіпелагу, размешчаны на поўдзень ад праліва Бароў. Тэрыторыя Канады.

Плошча вострава складае 24 786 км², з’яўляецца дзявятым па велічыні востравам у архіпелагу, дванаццатым — у Канадзе і 46-м — у свеце. Вышыні да 762 м.

Адкрыў востраў англійскі мараплавец Уільям Пары ў 1819 годзе і назваў яго ў гонар свайго роднага графства ў Англіі Сомерсет (Somerset). Джэймс Кларк Рос абследаваў востраў у 1848 годзе падчас сваёй экспедыцыі па пошуку Джона Франкліна. З 1937 па 1948 год на востраве існавала факторыя Форт-Рос Кампаніі Гудзонава заліва. У цяперашні час востраў незаселены.

Літаратура

Спасылкі S.C. Zoltai Somerset Island // The Canadian Encyclopedia

Катэгорыя:Канадскі Арктычны архіпелаг Катэгорыя:Геаграфія Нунавута Катэгорыя:Незаселеныя астравы