Со́мбатхей ( , , , , ) — горад на захадзе Венгрыі, адміністрацыйны цэнтр медзье Ваш. Насельніцтва — 80 154 чалавекі (2005).

Геаграфія і транспарт Сомбатхей размешчаны ў Заходне-Задунайскім краі прыкладна за 220 кіламетраў на захад ад Будапешта і за 10 кіламетраў на ўсход ад мяжы з Аўстрыяй. Праз горад праходзіць чыгунка Будапешт — Секешфехервар — Сомбатхей — Грац. Час на цягніку да Будапешта — каля 4 гадзін. Аўтамабільныя дарогі вядуць з горада на поўдзень у бок аўтабана E66 Секешфехервар — Грац і на поўнач у бок Шопрана і Вены. Праз горад працякаюць дзве невялікія рэчкі — Перынт і Дзьёндзьёш.

Гарады-пабрацімы Ферара (Італія) Каўфбойрэн (Германія) Лапеэнранта (Фінляндыя) Рамат-Ган (Ізраіль) Марыбар (Славенія) Іашкар-Ала (Расія)

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Дзьюла Дзеркавіч, мастак Міклаш Такач

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Афіцыйны сайт горада Сайт гістарычнага фестываля Саварыя

Катэгорыя:Гарады Венгрыі