Алег Паўлавіч Табакоў () — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр і педагог. Народны артыст СССР (1986). Лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і РФ (1967, 1997).

Мастацкі кіраўнік МХТ імя А. П. Чэхава. Заснавальнік, мастацкі кіраўнік тэатра пад кіраўніцтвам Алега Табакова. Прэзідэнт фестывалю дакументальнай меладрамы «Саратаўскія пакуты». Член Савета па культуры пры Прэзідэнце Расіі.

Быў шпіталізаваны ў канцы лістапада 2017 года. Алег Табакоў перанёс экстранную аперацыю, пасля якой акцёра падключылі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіхnashaniva.by. Памёр 12 сакавіка 2018 года ва ўзросце 82 гадоў.

Фільмаграфія 1968 — «Вайна і мір» — Мікалай Растоў 1969 — «Штрыхі да партрэта У. І. Леніна» — Мікалай Бухарын 1973 — «Сямнаццаць імгненняў вясны» — Шэленберг 1976 — «Марк Твен супраць…» — Марк Твен 1978 — «Д’Артаньян і тры мушкецёры» — кароль Людовік XIII 1979 — «Масква слязам не верыць» — Валодзя 1987 — «Чалавек з бульвара Капуцынаў» — уладальнік салуна Гары Мак-К’ю 2002 — «Лэдзі на дзень» — мэр Нью-Ёрка

Узнагароды Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1967) — за выкананне ролі Аляксандра Фёдаравіча Адуева ў спектаклі «Звычайная гісторыя» паводле Івана Ганчарова Заслужаны артыст РСФСР (1969) Народны артыст РСФСР (1977) — за заслугі ў вобласці савецкага кінамастацтва Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга СССР (1982) — за заслугі ў вытворчасці савецкіх тэлефільмаў і актыўны ўдзел ў стварэнні фільма «Сямнаццаць імгненняў вясны» Залатая маска (1996, 2017) Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Расіі (1997) Медаль «У памяць 850-годдзя Масквы» (1997) Ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступені (2005) — за выбітны ўнёсак у развіццё тэатральнага мастацтва і шматгадовую творчую дзейнасць Ордэн Крыжа зямлі Марыі 3 ступені (Эстонія, 2005) Афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна (Францыя, 2013)

Літаратура

Табако́в Олег Павлович // Кино. Энциклопедический словарь / / Гл. ред. С. И. Юткевич; редкол.: Ю. С. Афанасьев, В. Е. Баскаков, И. В. Вайсфельд и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. С. 414. — 637, с. : л. ил. — 100 000 экз.

Катэгорыя:Акцёры агучвання СССР Катэгорыя:Акцёры агучвання Расіі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залатая маска» Катэгорыя:Выпускнікі Школы-студыі ММАТ Катэгорыя:Выкладчыкі ВКСР Катэгорыя:Акцёры і актрысы Маскоўскага Мастацкага тэатра Катэгорыя:Ганаровыя члены РАМ Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ у вобласці літаратуры і мастацтва Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Крыштальная Турандот Катэгорыя:Акадэмікі Расійскай акадэміі кінематаграфічных мастацтваў «Ніка» Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Саратава