Максім Леанідавіч Лынша (нар. , ) — беларускі лёгкаатлет (спрынт, бег з бар’ерамі). Майстар спорту міжнароднага класа. Рэкардсмен Беларусі ў бегу на 60 м — 6,60 сек (2008) і 110 м з бар’ерамі — 13,36 сек (2012). Дванаццаціразовы чэмпіён Беларусі ў бегу на 110 метраў з бар’ерамі.

Удзельнік Алімпіяды 2008 года.

Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2012 года ў катэгорыі 110 м (бар’еры; у кваліфікацыі заняў 3-е месца, у паўфінале паставіў асабісты рэкорд 13,45 сек, але ў фінал не патрапіў)Беларускія алімпійцы ў Лондане Прессбол.

Катэгорыя:Лёгкаатлеты Беларусі Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа Катэгорыя:Чэмпіёны Беларусі па лёгкай атлетыцы