Карл II (; ) — эрцгерцаг аўстрыйскі, уладар Унутранай Аўстрыі з 1564 года.
Біяграфія
Са Штырыйскай лініі Габсбургаў (Штырыя — цэнтральны рэгіён герцагства Унутраная Аўстрыя). Трэці сын імператара Фердынанда I і Ганны Ягелонкі.
Герцаг першапачаткова міралюбіва адносіўся да пратэстантаў. У 1572 годзе Карл II узаконіў у краіне свабоду веравызнання і Грац стаў цэнтрам пратэстанцкага руху ўсёй Унутранай Аўстрыі. Аднак ужо ў 1573 годзе ён запрасіў у Штырыю езуітаў, якія ў 1586 годзе заснавалі Каталіцкі Грацкі ўніверсітэт. Сын і спадчыннік Карла II Фердынанд II працягнуў барацьбу з пратэстантамі і выгнаў са Штырыі пратэстанцкіх прапаведнікаў.
Сям’я У 1571 годзе ажаніўся са сваёй пляменніцай Марыяй Ганнай (1551—1608), дачкой баварскага герцага Альбрэхта V і Ганны Аўстрыйскай. Дзеці:
Фердынанд (1572), Ганна (1573—1598), жонка польскага караля Жыгімонта Вазы, Марыя Крысціна (1574—1621), жонка Жыгімонта Баторы, Катарына (1576—1595), Елізавета (1577—1586), Фердынанд (1578—1637), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Фердынанд II, Карл (1579—1580), Грэгорыя (1581—1597), Элеанора (1582—1620), Максіміліян Эрнст (1583—1616), Маргарыта (1584—1611), жонка караля Іспаніі Філіпа III, Леапольд (1586—1632), эрцгерцаг Аўстрыйскі, жанаты з Клаўдзіяй Медычы, Канстанцыя (1588—1631), другая жонка польскага караля Жыгімонта Вазы Марыя Магдалена (1589—1631), жонка Козіма II Медычы, Карл (1590—1624), вялікі магістр Тэўтонскага ордэна, біскуп.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Габсбургі Катэгорыя:Кіраўнікі Штырыі Катэгорыя:Эрцгерцагі Аўстрыйскія