Дама Дафна дзю Мар’е (, лэдзі Дафна Браўнінг, 13 мая 1907, Лондан — , Корнуал) — англійская пісьменніца і біёграф, якая пісала ў жанры псіхалагічнага трылера.
Творчасць Напісаная дзю Мар’е ў 1920-я гады «Лялька» — гісторыя пра мужчыну, закаханага ў дзяўчыну на імя Рэбэка, якая не адказвае яму ўзаемнасцю. Прычынай халоднага стаўлення Рэбэкі да героя выяўляецца механічная лялька мужчынскага полу, якая жыве з дзяўчынай.
Творчасць пісьменніцы вядомая ў першую чаргу такімі творамі, як раман «Рэбека» і апавяданне «Птушкі», экранізаваныя Альфрэдам Хічкакам. Дафна дзю Мар’е з’яўлялася членам Каралеўскага літаратурнага таварыства з 1952 года, у 1977 годзе была ўзнагароджана «Амерыканскай прэміяй за майстэрства ў дэтэктыўнай літаратуры». Узнагароджана ордэнам Брытанскай імперыі. У 1938 годзе атрымала Нацыянальную кніжную прэмію ЗША.
Дафна дзю Мар’е з’яўляецца адной з найбольш вядомых брытанскіх пісьменніц XX стагоддзя. Большасць твораў пісьменніцы ляглі ў аснову кінафільмаў, а раман «Рэбека» быў экранізаваны 11 разоў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пісьменніцы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Аўтары любоўных раманаў Катэгорыя:Дамы-Камандоры ордэна Брытанскай імперыі