Хальч () — вёска ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці, на рацэ Сож. Уваходзіць у склад Хальчанскага сельсавета. Знаходзіцца за 2 км на захад ад Веткі, за 16 км ад Гомеля; на аўтамабільнай дарозе Гомель — Ветка. Побач працякае рака Сож.
Гісторыя Археолагамі выяўлены гарадзішча мілаградскай і зарубінецкай культур ранняга жалезнага веку і часоў Русі (на ўсходняй ускраіне, на мысе тэрасы правага берага ракі), гарадзішча ранняга жалезнага веку (сярэдзіна — 3-я чвэрць 1-га тыс. н. э., за 0,4 км на паўночны захад ад вёскі, ва ўрочышчы Зыбень), курганны могільнік (5 насыпаў, за 0,35 км на паўночны захад ад вёскі) і паселішча часоў Русі (за 0,5 км на поўдзень ад вёскі), што сведчаць пра засяленне мясцовасці са старажытнасці.
Упершыню Хальч згадваецца ў пісьмовых крыніцах у XIV ст. як вёска ў Чарнігаўскім княстве. У 1437 годзе вялікі князь Свідрыгайла перадаў Хальч продку шляхецкага роду Халецкіх — Паўлу Мішкавічу, у абмен на яго маёнтак Сноўск. Магчыма, Павел Мішкавіч атрымаў толькі частку ў Хальчы, але ён стаў рэзідэнцыяй роду.
У 1471 годзе Хальч згадваецца ў сувязі з перадачай двара Гарману РадзівонавічуLietuvos Metrika. Knyga Nr. 3 (1440—1498). Vilnius, 1998. С. 29. магчыма, гэта таксама была частка ў Хальчы, а не паселішча цалкам, бо пазней пра ўладанні Радзівонавіча тут нічога не вядома.
У інвентары Гомельскага староства (1640-я) значацца сяло і маёнтак Хальч. У 2-й палове XVII ст. Халецкія пабудавалі ў Хальчы касцёл і кляштар езуітаў, у 1731—1829 гадах дзейнічала місія. Халецкіх езуітаў матэрыяльна падтрымлівалі Халецкія і Дзерналовічы. Станам на 1747 год у Хальчы было 159 двароў. Пад 1752 годам вёска згадваецца ў актах Галоўнага Трыбунала. У 1764 годзе Хальч атрымаў статус мястэчка, у валоданні княгіні Радзівіл.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Хальч апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. У пачачтку XIX ст. на паўночна-заходняй ускраіне мястэчка паны Войнічы ўзвялі сядзібу і стварылі пейзажны парк. Замалёўкі палаца ў 2-й пал. XIX ст. зрабіў Напалеон Орда. Станам на 1860 год Хальч быў у валоданні А. Войніч-Сянажэцкага, тут было 2 мураваныя і 105 драўляных дамоў; рэгулярна праводзіліся 2 кірмашы (Пятроўскі і Міхайлаўскі). На 1866 гаспадар маёнтку меў 1568 дзесяцін зямлі і 3 крамы; дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1879 годзе пан Войніч-Сенажацкі заснаваў тут вінакурню. На 1881 год у Хальчы было 230 двароў. Вялікую шкоду прычынілі мястэчку пажары 1887, 1891 і 1892 гадоў, калі згарэў 261 двор. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Хальчы было 363 двары, дзейнічала царква, царкоўна-прыхадская школа, яўрэйскі малітоўны дом, 5 ветракоў, 5 крам (у тым ліку вінная), карчма. У аднайменным фальварку, што размяшчаўся побач, былі карчма і вінакурны завод. На 1909 год у мястэчку было 1159 драўляных і 1 мураваны будынкі, працавалі пошта і сенапрасавальны завод (у 1913 — 40 працаўнікоў).
1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі Хальч увайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1926 годзе Хальч вярнулі БССР, дзе ён 8 снежня зрабіўся цэнтрам сельсавета Веткаўскага, з 25 снежня 1962 года Гомельскага, з 6 студзеня 1965 года Веткаўскага раёнаў Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. Станам на 1928 год у Хальчы працавала цагельня. У Другую сусветную вайну з ліпеня 1941 года да 16 кастрычніка 1943 года вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1860 год — 1136 чал.Chalcz // S. 539.; 1897 год — 1975 чал. XX стагоддзе: 1909 год — 2256 чал.; 1959 год — 1829 чал. XXI стагоддзе: 2005 год — 1285 чал.; 2010 год — 1287 чал.
Інфраструктура У вёсцы працуюць базавая школа, дашкольная ўстанова, фельчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, 2 бібліятэкі, пошта, 2 крамы.
Славутасці
Палацава-паркавы комплекс Войніч-Сянажэцкіх: палац, гаспадарчыя пабудовы, парк (ХІХ стагоддзе) — Свята-Міхайлаўская царква (1991) Праваслаўная капліца Гарадзішча-1 перыяду ранняга жалезнага веку (VI стагоддзе да н.э. — І стагоддзе н.э.), на паўночнай ускраіне вёскі, на правым беразе р. Сож, урочышча Панскі Двор, філіял Гомельскага абласнога краязнаўчага музея — Гарадзішча-2 перыяду ранняга жалезнага веку (VI стагоддзе да н.э. — І стагоддзе н.э., VI—VIII стагоддзі), за 0,4 км на паўночны захад ад вёскі, урочышча Зыбень — Паселішча (сярэдзiна — трэцяя чвэрць I тысячагоддзя н.э., XII стагоддзе) в. Хальч, урочышча Чырвоная Гара — Паселішча (трэцяя чвэрць 1-га тысячагоддзя), урочышча Зыбень за 0,1 — 0,8 км на паўночны захад ад вёскі — Брацкая магіла (363 салдаты) (1943) — Брацкая магіла (340 салдат) (1943) —
Страчаная спадчына Касцёл і кляштар езуітаў (XVII стст.)
Вядомыя асобы Валерый Пятровіч Астапаў (нар. 1942) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Крыніцы
Літаратура
Chalcz // S. 539.
Спасылкі radzima.org
Катэгорыя:Населеныя пункты Веткаўскага раёна Катэгорыя:Хальчанскі сельсавет Катэгорыя:Род Сянажэцкіх
Катэгорыя:Мястэчкі Менскага ваяводства