Макс Шчур (нар. , Брэст) — беларускі паэт, перакладчык, эсэіст.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1977 годзе ў Брэсце. У 1994—1998 гадах вучыўся ў МДЛУ. З 1998 года жыве ў Чэхіі паблізу ПрагіМартысевіч М. Мармазяўр….
Творчасць Цікавіцца тэорыяй інтэрпрэтацыі, філасофіяй мастацтва, адносінамі паміж культурай і палітыкай.
Аўтар п'есы «Смерць тырана» (Мн., 1997), зборнікаў вершаў «Амфітэатр» (Прага-Гданьск, 1999), «Ранні збор» (Стакгольм, 2006), кнігі прозы «Завяршыць гештальт» (Цярнопаль, 2015), шэрагу літаратуразнаўчых эсэ. Вершы М. Шчура друкаваліся ў чэшскіх, шведскіх і польскіх перакладах.
Напісаў раман пра сваю мінскую маладосць ужо ў эміграцыі (1999—2004). У 2022 годзе раман «Там, дзе нас няма» быў адрэдагаваны і апублікаваны. У 2025 годзе выйшла белетрызаваная аўтабіяграфія «Спроба эксперыментальнага канструявання сябе» ў двух тамах.
Заснавальнік інтэрнэт-часопіса niamiesta.se, дзе публікуе найперш уласныя тэксты і пераклады замежных аўтараў на беларускую.
Перакладае з чэшскай — Ф. Гельнер, Л. Кліма, Б. Рэйнек, іспанскай — Ф. дэ Кеведа, Х. Л. Борхес, Ф. Гарсія-Лорка, англійскай — Л. Кэрал (абедзве часткі «Алісіяны»), Э. Лір («Кніга бязглузду»). Паслядоўны перакладчык англійскай літаратуры абсурду.
У сакавіку 2026 года беларускі суд дадаў кнігу Макса Шчура «Там, дзе нас няма» ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Прызнанне Лаўрэат Прэміі імя Я. Юхнаўца (2004) за раман «Там, дзе нас няма» (неапублікаваны) Лаўрэат Premio Iberoamericano (2003) Лаўрэат Прэміі імя Гедройца (2016) за «Завяршыць гештальт»
Літаратура Мартысевіч М. Мармазяўр супраць Жабавока: Льюіс Кэрал па-беларуску // Новы Час online [Электронны рэсурс], 04.12.2009 — Дата доступу 19.04.2026
Спасылкі
Макс Шчур. Росквіт і заняпад беларускага літаратурнага авангарду // Анталогія сучаснага беларускага мыслення. — Санкт-Пецярбург: Невский простор, 2003. — 496 с. Макс Шчур. Зборнік вершаў. — Стакгольм: Аркона, 2006. — 302 с.
Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі з англійскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з іспанскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з чэшскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Беларусі