Міжнародная эканамічная арганізацыя — арганізацыя, створаная на аснове міжнародных пагадненняў, з мэтай уніфікацыі, рэгулявання, стварэння сумесных рашэнняў у сферы міжнародных эканамічных адносін.

Міжнародныя эканамічныя арганізацыі ў залежнасці ад напрамкаў дзеляцца на ўніверсальныя і спецыялізаваныя.

Універсальныя арганізацыі Да ўніверсальных міжнародных эканамічных арганізацый адносяцца: Эканамічны і сацыяльны савет ААН (ЭКАСАС) Сусветная гандлёвая арганізацыя (СГА) Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР) Азіяцка-Ціхаакіянскае эканамічнае супрацоўніцтва (АЦЭС) Асацыяцыя дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН) Еўрапейская эканамічная камісія ААН Міжнародная гандлёвая палата Арганізацыя Аб'яднаных Нацый па прамысловаму развіццю Арганізацыя Чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва іншыя ўніверсальныя эканамічныя арганізацыі

Спецыялізаваныя арганізацыі Да спецыялізаваных міжнародных эканамічных арганізацый адносяцца тыя арганізацыі, у сферу дзейнасці якіх уваходзе больш вузкае кола эканамічных адносін. Прыкладамі такіх арганізацый з'яўляюцца: Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці Кансультатыўная служба па міжнародных інвестыцыях Камісія ААН па праву міжнароднаму гандлю Міжнародная асацыяцыя паветранага транспарту Міжнародная марская арганізацыя Сусветная мытная арганізацыя Сусветная турыстычная арганізацыя Міжнародны аўтатранспартны саюз Міжнародны газавы саюз Міжнародны саюз чыгуначных дарог Арганізацыя краін, экспартуючых нафту (АПЕК) Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН Міжнародны інстытут статыстыкі Міжнародны інстытут уніфікацыі прыватнага права іншыя спецыялізаваныя эканамічныя арганізацыі

Міжнародныя фінансавыя арганізацыі У асобную групу міжнародных эканамічных арганізацый можна вылучыць міжнародныя фінансавыя арганізацыі: Міжнародны валютны фонд (МВФ) Група Сусветнага банка Банк міжнародных разлікаў Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) Еўрапейскі інвестыцыйны банк Азіяцкі банк развіцця Афрыканскі банк развіцця Арабскі валютны фонд Ісламскі банк развіцця Міжамерыканскі банк развіцця Чарнаморскі банк гандлю і развіцця Еўразійскі банк развіцця Базельскі камітэт па банкаўскаму нагляду іншыя міжнародныя фінансавыя арганізацыі

Катэгорыя:Міжнародныя арганізацыі Катэгорыя:Сусветная эканоміка