Паланару́ва (, ) — горад у Паўночна-Цэнтральнай правінцыі Шры-Ланкі, цэнтр аднайменнай акругі. Насельніцтва — 403859 чал. (разам з акругай)Democratic Socialist Republic of Sri Lanka.
Гісторыя Паланарува вядома з пісьмовых крыніц з VII ст., але паселішча на месцы горада было заснавана значна раней. Пасля спусташэння Анурадхапуры і захопу сінгальскай дзяржавы таміламі з Паўднёвай Індыі ў Паланаруву быў перанесены адміністрацыйны цэнтр Шры-Ланкі.
У 1070 г. сінгальскі князь Віджаябаху I адваяваў Паланаруву і перанёс сюды сваю сталіцу. У кан. XI—XIII стст. яна з’яўлялася галоўным цэнтрам усёй сінгальскай дзяржавы. Найбольшага росквіту горад дасягнуў пры Паракрамбаху I Вялікім (1123—1186 гг.). У 1284 г. быў спустошаны таміламі і фактычна згубіў статус сталіцы. У пач. XIV ст. быў закінуты ўладарамі. На месцы горада засталася толькі невялікая вёска.
У XVIII—XIX стст. быў адроджаны будысцкімі манахамі.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Славутыя мясціны У Паланаруве захавалася шмат археалагічных і культурных помнікаў. Гэта прыцягальны турыстычны цэнтр. У 1982 г. горад трапіў у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Найбольшую цікавасць уяўляюць рэшткі старажытнай сталіцы, якія захаваліся ў паўночнай частцы горада каля вадасховішча Паракрама-Самудра. Яны ўключаюць:
Археалагічны музей Палацавы комплекс часоў Паракрамбаху I «Чатырохвугольнік» — група рэштак будысцкіх свяцілішчаў, абнесеных мурам Паўночная група руін — будысцкі комплекс XIII ст. Паўднёвая група руін — будысцкі комплекс XI—XIII стст. «Санаторная» група (палац Нісанка-Мала, лазні, будынак Прыдворнай Рады)
Транспарт Горад добра звязаны з іншымі часткамі краіны. Маюцца аэрапорт, чыгуначная станцыя, аўтобусная станцыя.
Галерэя
Крыніцы
Літаратура Berkmoes R. V., Butler S., Karafin A., Sri Lanka (Country Guide). — Lonely Planete, 2012. P. 192—198. ISBN-10: 1741797004, ISBN-13: 978-1741797008
Спасылкі Паланарува на сайце ЮНЕСКА Гісторыя
Катэгорыя:Гарады Шры-Ланкі Паланарува Паланарува Паланарува