Дзмітрый Паўлавіч Бяля́цкі (, в. Пугляі,  — ) — беларускі гігіеніст і арганізатар аховы здароўя. Доктар медыцынскіх навук (1967), прафесар (1968). Заслужаны ўрач БССР (1967).

Адукацыя У 1926 годзе скончыў педагагічны тэхнікумБеляцкий, Дмитрий Павлович , у 1933 — Мінскі медыцынскі інстытут. У 1948 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1967 годзе — доктарскую.

Біяграфія Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1937—1941 гадах галоўны дзяржаўны санітарны інспектар БССР, у 1943—1959 гадах — намеснік міністра аховы здароўя БССР. У 1945—1980 гадах загадчык кафедры сацыяльнай гігіены і арганізацыі аховы здароўя Мінскага медыцынскага інстытута.

Навуковая дзейнасць Аўтар больш за 300 навуковых прац. Работы па арганізацыі аховы здароўя, санітарна-эпідэмічнай справе, па гісторыі медыцыны.

Бібліяграфія Охрана материнства и детства в Советской Белоруссии [Текст] / Д. П. Беляцкий ; О-во по распространению полит. и науч. знаний Белорус. ССР. — Минск : [б. в.], 1957. — 34 с. : ил. — 12000 прим.. Ахова здароўя ў Беларускай ССР. — Мн., 1958 (совм. с Г. Р. Крючком) Профилактика — основа развития советского здравоохранения. — Мн., 1961. Актуальные вопросы гігены села. (разам з З. К. Магілеўчыкам) // Вестник АМН СССР. 1964. № 7. Развитие санитарного дела в Белорусской ССР. — Мн., 1966 Санитарная охрана внешней среды — всенародное дело — Мн., 1974 Общественное здоровье и его охрана в Белоруссии за годы Советской власти. — Мн., 1978 Право на охрану здоровья — важнейшее конституционное право [Текст] / Д. П. Беляцкий, Е. Я. Белицкая ; Научно-методический совет по пропаганде медицинских знаний, физической культуры и спорта. — Минск : [б. в.], 1980. — 20 с. — (Материал в помощь лектору / Правл. о-ва «Знание» БССР). — Библиогр.: с. 20.

Узнагароды Узнагароджаны 5 ордэнамі, у тым ліку 2 баявымі, медалямі, 5 Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, граматамі іншых ведамстваў, значком «Выдатнік аховы здароўя СССР».

Літаратура

Змачинская, Н. Ф. Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск : МГМИ, 1999. — С. 220—222.

Спасылкі Беляцкий Дмитрий Павлович (02(15).11.1906—02.06.1983) // Учреждение образования «Белорусский государственный медицинский университет» Бяляцкі Дзмітрый Паўлавіч // Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць Беляцкий Дмитрий Павлович // Сайт БДМУ Беляцкий Дмитрий Павлович // Праект «Память народа»

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Гігіеністы Катэгорыя:Медыкі СССР Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя Катэгорыя:Галоўныя дзяржаўныя санітарныя ўрачы Беларусі Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны