thumb|300px|Найбольш актыўныя рэгіянальныя блокі ў свеце. thumb|Меркасур. Гандлёвы блок — зона свабоднага гандлю некалькіх краін, якія прытрымліваюцца аднаго ці некалькіх пагадненняў па падатках, тарыфах і гандлю. Звычайна гандлёвыя блокі маюць свае адміністрацыйныя органы і органы рэгулявання. Некаторыя гандлёвыя блокі маюць таксама палітычныя мэты. Існуе некалькі відаў гандлёвых блокаў, сярод якіх вылучаюць: Зона свабоднага гандлю, Мытны саюз, Агульны рынак, Эканамічны саюз, Эканамічны і валютны саюз.

Гандлёвы блок ствараецца шляхам прыняцця гандлёвага пагаднення (ці пагадненняў), якія вызначаюць розныя пытанні эканамічнай інтэграцыі.

Найбольш актыўныя рэгіянальныя блокі

Шэраг краін уваходзяць у два ці больш розных гандлёвых блокаў. Для таго, каб пазбегнуць дублявання пры класіфікацыі гандлёвых блокаў, гэтыя краіны адносяць толькі да аднаго з найбольш актыўных гандлёвых блокаў. «Актыўнасць» блокаў вызначаецца па наступных трох крытэрыях: Наяўнасць значных практычных дасягненняў Наяўнасць нядаўняй (ці рэгулярнай) дзейнасці (сустрэчы, новыя пагадненні, правядзенне ўнутраных працэдур) Наяўнасць амбіцыйных планаў на будучую эканамічную інтэграцыю і дакладны кароткі тэрмін яе ажыццяўлення.

Некаторыя колеры на карце выкарыстоўваюцца некалькі разоў для розных блокаў. Больш цёмны колер азначае поўны член, больш светлы — асацыіраваны ўдзельнік, назіральнік, будучы ўдзельнік, кандыдат ці падобны статус.

Гл. таксама Сусветная эканоміка Глабалізацыя

* Катэгорыя:Міжнародны гандаль Катэгорыя:Сусветная эканоміка