Лíніі На́скі () — група гіганцкіх геаметрычных і фігурных геогліфаў на плато Наска ў паўднёвай частцы Перу. Сярод прадстаўленых малюнкаў — прамыя лініі, трохвугольнікі, спіралі, птушка, малпа, павук і кветкі. Паколькі яны дасягаюць некалькіх соцень метраў у даўжыню, з зямлі іх распазнаць цяжка. У наш час афіцыйна былі выяўлены пры палётах над плато ў першай палове XX стагоддзя. Дзякуючы паўпустыннаму клімату захаваліся з глыбокай старажытнасці. У 1994 г. занесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Гісторыя thumb|250px|Кондар у даліне Наска У 1553 годзе Сьеса дэ Леон першым паведаміў пра нейкія знакі інкаў на зямлі: «Па ўсіх гэтых далінах і па тых, што ўжо пройдзены, на ўсім працягу ідзе цудоўная, вялікая дарога Інкаў, і дзе-нідзе сярод пяскоў бачацца знакі, каб адгадваць пракладзены шлях».
З зямлі шматлікія геогліфы разглядзець немагчыма, таму малюнкі былі заўважаны толькі ў 1939 годзе, калі над плато на самалёце пралятаў амерыканскі археолаг Пол Косак. Калібры мае даўжыню 50 метраў, павук — 46, кондар распасціраецца ад дзюбы да пёраў хваста амаль на 120 метраў, а яшчарка мае даўжыню да 188 метраў. Амаль усе малюнкі выкананы ў гэтым велізарным маштабе ў адной манеры, калі контур акрэслены адной непарыўнай лініяй. Сапраўдную форму выяў можна назіраць толькі з вышыні птушынага палёту. Такога натуральнага ўзвышэння паблізу не існуе, затое маюцца гарбы-паўгоры.
Велізарны ўнёсак у даследаванне загадкавых ліній належыць нямецкаму доктару археалогіі Марыі Райхэ, якая прысвяціла вывучэнню ліній Наска амаль палову стагоддзя. Яе работы пачаліся ў 1941 годзе. Аднак сфатаграфаваць малюнкі з паветра яна змагла толькі ў 1947 годзе, скарыстаўшыся паслугамі ваеннай авіяцыі.
Адносна часу стварэння ліній навукоўцы сыходзяцца — да XII стагоддзя, калі ў даліне з'явіліся інкі. Большасць даследаванняў прыпісвае іх стварэнне цывілізацыі наска, якая засяляла плато да II ст. н. э.
Тэхналогія стварэння thumb|250px|Фактура ліній у даліне Наска Самі лініі нанесены на паверхню ў выглядзе разор да 135 сантыметраў шырынёй і да 40-50 сантыметраў глыбінёй, пры гэтым на чорнай камяністай паверхні ўтворацца белыя палосы — лініі. Таксама адзначаецца такі факт: з прычыны таго, што белая паверхня нагрэта менш, чым чорная, ствараецца розніца ціску і тэмператур, што прыводзіць да таго, што дадзеныя лініі не пашкоджваюцца ў пясчаных бурах.
Вядучая даследчыца геогліфаў Марыя Райхэ сцвярджае, што стваральнікі малюнкаў спачатку рабілі невялікія эскізы, а затым узнаўлялі іх у патрэбных вялікіх памерах. У якасці доказу Марыя Райхэ паказвае невялікія эскізы, выяўленыя ёю ў гэтым раёне.
Акрамя таго, на канцах, якія ўтвараюць малюнкі, былі знойдзены драўляныя палі, убітыя ў глебу, якія выкарыстоўваліся як каардынатныя кропкі пры нанясенні малюнка. Устаноўлена, што гэтыя палі адносяцца да VI—I ст. да н.э. (да гэтага ж перыяду належаць і рэшткі паселішчаў культуры наска, выяўленыя недалёка ад таямнічых малюнкаў).
Існуе версія, што малюнкі жывёл і птушак з'яўляюцца папярэднікамі палос і ліній — шматлікія трапецыі, прамавугольнікі і прамыя перасякаюць больш складаныя фігуры, часткова закрэсліваючы іх. Відавочнай высновай з гэтага з'яўляецца тое, што размалёўка пустыні выконвалася ў два прыёмы. Прычым трэба прызнаць, што ранняя фаза была больш дасканалай, чым наступная — выкананне зааморфных фігур патрабавала непараўнальна больш высокага ўмення і мастацтва, чым праразанне прамых ліній.
Некаторыя навукоўцы, якія не падтрымліваюць гэту версію, аб'ядноўваюць гэтыя два этапы і выказваюць здагадку, што культура наска валодала тэхнікай мастацкага самавыяўлення як у геаметрычнай, так і ў фігуратыўнай форме, аднак гэтыя плямёны, якія не мелі пісьменнасці, зніклі з перуанскай гістарычнай сцэны за шмат стагоддзяў да з'яўлення іх больш вядомых спадчыннікаў, якімі з'яўляюцца інкі.
Прызначэнне thumb|Павук у даліне Наска Лініі Наскі ставяць перад гісторыкамі нямала пытанняў — хто іх стварыў, калі, нашто і якім чынам, таму для адказаў на гэтыя пытанні прапаноўваюцца розныя версіі.
Апроч рытуальнага, не выключана і астранамічнае значэнне гэтых ліній. Марыя Рэйхэ першая выказала здагадку, што лініі могуць з'яўляцца самым вялікім у свеце астранамічным календаром. Цалкам верагодна, што прадстаўнікі культуры наска маглі быць астраномамі-назіральнікамі, — прынамсі, па меркаванні доктара Філіса Пітлугі (астранома чыкагскага планетарыя). Пасля інтэнсіўнага вывучэння ўзаемнага размяшчэння зорак у Наска з ужываннем камп'ютарных метадаў яна прыйшла да высновы, што знакамітая выява павука задумана як дыяграма гіганцкага зорнага скопішча ў сузор'і Арыёна, а спалучаныя з гэтай фігурай прамыя, як страла, лініі характарызуюць змену схілення трох зорак у Поясе Арыёна.
Паколькі з зямлі шматлікія геогліфы разглядзець немагчыма, выказваліся здагадкі, што з дапамогай такіх узораў старажытныя жыхары даліны мелі зносіны з бажаством.
У папулярнай літаратуры можна сустрэць здагадкі пра тое, што палосы ў пустыні Наска прызначаны для пасадкі іншапланетных касмічных караблёў, бо да пачатку XX стагоддзя чалавецтва не было здольна да палётаўTrail of Feathers: In Search of the … — Google Books. Пры гэтым застаецца нерастлумачаным, навошта іншапланецянам, здольным пераадольваць светлавыя гады міжзорных прастор, наогул патрэбныя грунтавыя ўзлётна-пасадачныя палосы і прымітыўныя візуальныя арыенціры. Натуральна, няма ніякіх сведчанняў, што палосы ў Наска калі-небудзь выкарыстоўваліся для ўзлёту або пасадак лятальных апаратаў.
Гіпотэза сумнеўная яшчэ і таму, што малюнкі распазнаюцца да параўнальна невялікай вышыні — не больш за 100—150 метраў над зямлёй. Вельмі сумнеўна, што гэта магло б палегчыць пасадку касмічнага карабля ці іншага вялікага лятальнага апарата, для якога манеўраванне ў такой блізкасці ад зямлі практычна немагчыма.
Існуе больш праўдападобная здагадка, што старажытныя індзейцы маглі ўсё ж прыдумаць і вырабіць прымітыўны цеплавы аэрастат, здольны падняць чалавека на невялікую вышыню. У 80-я гады такі аэрастат, пабудаваны энтузіястамі з матэрыялаў, даступных старажытным індзейцам, сапраўды змог падняцца ў паветра. Для пілота такога «лятальнага апарата», практычная каштоўнасць якога сумнеўная (але які цалкам мог выкарыстоўвацца ў рытуальных мэтах), фігуры былі б даступны для агляду.
Галерэя
Уплыў чалавека Захаванне ў пампе смецця жыхарамі горада Наска негатыўна адбіваецца на стане знакамітых ліній. Мэр горада напісаў заяву, у якой пратэставаў супраць недахопу фінансавання горада. Па ўказу прэзідэнта Альберта Фухіморы горад атрымліваў грошы для ператварэння ірыгацыйных каналаў у месца паломніцтва турыстаў. На жаль, гэта складалася ў пераносе і рэканструкцыі кропак доступу да каналаў у месцы, якія, па іх меркаванні, больш для гэтага падыходзілі. Прэзідэнт Алехандра Таледа спыніў гэта фінансаванне.
Цікавыя факты Грунт пад лініямі ўшчыльнены, што з'яўляецца следствам праходжанння вялікай колькасцi людзей у рытуальных мэтахDiscovery: Разгадка тайн истории с Олли Стидсом. Изображения в пустыне Наска (), 2010 г..
Гл. таксама Культура Наска Пліта Наска Гігант з пустыні Атакамы
Літаратура Anthony F. Aveni. Between the Lines: The Mystery of the Giant Ground Drawings of Ancient Nasca. University of Texas Press, 2000. ISBN 0-292-70496-8. Field Museum of Natural History. The Archaeology and Pottery of Nazca, Peru: Alfred L. Kroeber’s 1926 Expedition. Rowman Altamira, 1998. ISBN 0-7619-8964-1. Фигуры пустыни Наска как археоастрономический феномен // Латинская Америка. — 1997. — № 7. — с. 64-72.
Спасылкі
ГІГАНЦКІЯ МАЛЮНКІ Ў ПУСТЫНІ НАСКА (ПЕРУ) Сайт пра лініі Наска Малюнкі Наска: зямныя праекцыі зорных татэмаў? Лініі Наска: містычныя карціны Малюнкі пустыні Наска
Катэгорыя:Гісторыя Перу Катэгорыя:Індзейцы Паўднёвай Амерыкі Катэгорыя:Дакалумбавы культуры Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Перу Катэгорыя:Календары Катэгорыя:Геогліфы Катэгорыя:Уфалогія