Паго́ст Загаро́дскі. Сустракаецца таксама варыянт Паго́ст-За́гарадск (, ) — вёска ў Беларусі, у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці, на паўднёва-ўсходнім беразе вадасховішча Пагост. Уваходзіць у склад Загародскага сельсавета.
Гісторыя thumb|150px|left|Касцёл Св. Юзафа
Выяўленыя археолагамі 7 стаянак вакол возера сведчаць пра засяленне гэтай мясцовасці ў глыбокай старжытнасці. Першы пісьмовы ўспамін пра Пагост-Загародскі датуецца 1528 г., калі вялікая княгіня Бона Сфорца пацверділа старыя правы тутэйшай шляхце. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясцовасць увайшла ў склад Пінскага павета Берасцейскага ваяводства. У 1577 г. паселішча перайшло да С. Марціновіча.
У першай палове XVII ст. Пагост-Загародскі атрымаў статус мястэчка. У сярэдзіне XVII ст. ім валодалі Стацкевічы і Нелюбовічы. У Пагосце-Загародскім праводзіліся рэгулярныя кірмашы, на якіх карысталася попытам мясцовая кераміка (чорны глянцавы посуд). У 1679 г. тут збудавалі касцёл Святога Юзафа. У XVIII ст. мястэчка перайшло ў валоданне князёў Друцкіх-Любецкіх і належала ім да 1939 г.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Пагост-Загародскі апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Пінскім павеце Гродзенскай губерні. Станам на 1859 г. у мястэчку было 46 двароў С. 379.. Пасля задушэння Студзеньскага паўстання (1863—1864) расійскія ўлады ліквідавалі тутэйшую каталіцкую парафію.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Пагост-Загародскі апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Пінскага павета Палескага ваяводства.
У 1939 годзе Пагост-Загародскі ўвайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года стаў цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1887 — 408 чал.Pohost (8) Zahorodny // S. 520.
Славутасці Каплічка прыдарожная (XIX ст.) Касцёл Святога Юзафа (1679); цяпер праваслаўная царква Святых Кірыла і Мяфодзія БЭМП Старыя яўрэйскія могілкі Сінагога
Страчаная спадчына Капліца (XIX ст.; каталіцкая)
Археалогія Група стаянак нёманскай культуры. Знойдзены рэшткі жытла і вогнішчаў, крамянёвыя наканечнікі стрэл, скрабкі, сярпы, фрагменты глінянага посуду і інш. Адна са стаянак адносіцца да эпохі мезаліту. Яна была засыпана ў выніку будаўніцтва дамбы ў 1978 годзе.
Вядомыя асобы Лукаш Галамбёўскі (1773—1849) — польскі гісторык. Францішак Ксаверый Друцкі-Любецкі (1778—1846) (1868—1953) — ізраільскі дзеяч у галіне сельскай гаспадаркі. У вёсцы пахаваны беларускі праваслаўны святар і мовазнавец Платон Максімавіч Ціхановіч (1838—1922).
Літаратура
Pohost (8) Zahorodny // S. 520.
Спасылкі
Катэгорыя:Загародскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пінскага раёна Катэгорыя:Друцкія-Любецкія
Катэгорыя:Мястэчкі Берасцейскага ваяводства