Батыкалоа (, ) — горад ва Усходняй правінцыі Шры-Ланкі, цэнтр аднайменнай акругі. Насельніцтва — 92332 чал. (2011 г.).
Геаграфія Батыкалоа размешчаны на ўсходнім узбярэжжы Шры-Ланкі ля Індыйскага акіяна. Бераг нізкі, пясчаны. У рысе горада і ў прадмесцях шмат пляжаў. У бераг удаюцца тры шырокія лагуны. Самая вялікая лагуна Батыкалоа цягнецца далёка на поўдзень і мае плошчу 162 км². Ёсць некалькі астравоў.
Клімат трапічны мусонны, вельмі даджлівы з кастрычніка па люты (у снежні ў сярэднім 418,5 мм ападкаў) і гарачы і засушлівы з мая па жнівень (у чэрвені 23,9 мм ападкаў). Сярэдняя гадавая тэмпература 24,5 — 31° С.
Гісторыя Дакладны час заснавання горада не вядомы, але ўжо да пач. XVII ст. тут існавалі порт і цагляная крэпасць, якія належалі сінгальскім уладарам Шры-Ланкі, хаця большасць мясцовага насельніцтва складалі тамілы і гандляры-мусульмане. Праз Батыкалоа пачаліся першыя кантакты паміж сінгаламі і галандцамі.
У 1622 г. партугальцы захапілі Батыкалоа, зруйнавалі крэпасць, і на яе месцы стварылі сваё ўмацаванне. У 1639 г. яно было ўзята сумеснымі намаганнямі сінгалаў і галандцаў. Галадцы заставілі тут свой гарнізон і фактычна далучылі мясцовыя землі да сваёй калоніі. Імі была пабудавана каменная крэпасць, рэшткі якой дайшлі да нашага часу. У 1796 г. яна ўвайшла ў склад брытанскай калоніі, а ў 1948 г. — Шры-Ланкі.
Горад моцна пацярпеў пад час цунамі 26 снежня 2004 года.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
Спасылкі
Вatticaloa.com Batticaloa Municipal Council /Prepared by Eng. S.E.Jeyarajah, 2005
Катэгорыя:Гарады Шры-Ланкі