Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, АБСЕ (, ) — найбуйнейшая ў свеце рэгіянальная арганізацыя, якая займаецца справамі бяспекі. Арганізацыя аб’ядноўвае 57 краін, размешчаных у Паўночнай Амерыцы, Еўропе і Цэнтральнай Азіі.

Былая назва — «Нарада па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе» — НБСЕ ().

Кіраўніцтва Дзеючы старшыня АБСЕ — Эдзі Рама (Албанія). Генеральны сакратар АБСЕ — Томас Грэмінгер (Швейцарыя). Дырэктар БДІПЧ АБСЕ — Інгібьорг Сольрун Гісладатыр (Ісландыя). Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ — Арлем Дэзір (Францыя).

Гісторыя «Нарада па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе» была сазваная з ініцыятывы СССР і сацыялістычных краін Еўропы як пастаянна дзеючы міжнародны форум прадстаўнікоў 33 еўрапейскіх дзяржаў, а таксама ЗША і Канады, для стварэння мераў памяншэння ваеннага супрацьстаяння і ўмацавання бяспекі ў Еўропе.

Нарада праходзіла ў тры этапы: 3 — 7 ліпеня 1973 — Хельсінкі — нарада міністраў замежных спраў, 18 верасня 1973 — 21 ліпеня 1975 — Жэнева — унясенне прапаноў, паправак і ўзгадненне тэксту Заключнага акта, 30 ліпеня — 1 жніўня 1975 года ў сталіцы Фінляндыі Хельсінкі кіраўнікі 35 краін падпісалі Заключны акт Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (Хельсінкскае пагадненне).

Наступныя сустрэчы Развіццё дасягнутых пагадненняў замацоўвалася на сустрэчах дзяржаў-удзельніц: 1977—1978 — Бялградская, 1980—1983 — Мадрыдская, 1984 — Стакгольмская, 1986 — Венская. 19—21 лістапада 1990 — Парыжская нарада кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін-удзельніц НБСЕ. Тут была падпісана Парыжская хартыя для новай Еўропы (якая абвясціла заканчэнне халоднай вайны), заключаны Дагавор аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ), прынятая сумесная дэкларацыя 22 дзяржаў (членаў НАТА і Арганізацыі Варшаўскага дагавора), створаны зараз існуючы трохступеньчаты механізм палітычных кансультацый: сустрэчы на вышэйшым узроўні, Савет міністраў замежных спраў (СМЗС), Камітэт старэйшых службовых асоб. 10 верасня — 4 кастрычніка 1991 — Маскоўская трэцяя заключная нарада Канферэнцыі па чалавечым вымярэнні НБСЕ (першая адбылася ў 1989 у Парыжы, другая — у 1990 у Капенгагене). Прыняты дакумент, у якім упершыню ўказана, што пытанні, якія тычацца правоў чалавека, асноўных свабод, дэмакратыі і вяршэнства закона, маюць міжнародны характар, а абавязкі ў галіне чалавечага вымярэння не адносяцца да ліку выключна ўнутраных спраў краін-членаў НБСЕ. 1992 — Хельсінкская сустрэча на вышэйшым узроўні. Прыняты дакумент «Выклік часу перамен», які даў пачатак ператварэнню НБСЕ з форума пераважна палітычнага дыялогу між краінамі-удзельніцамі ў трансрэгіянальную арганізацыю, якая ставіць мэты падтрымкі ваенна-палітычнай стабільнасці і развіцця супрацоўніцтва «ад Ванкувера да Уладзівастока». НБСЕ атрымала шырокія паўнамоцтвы і магчымасці прымаць меры практычнага характару для прадухілення і ўрэгулявання лакальных і рэгіянальных канфліктаў. 1992 — Стакгольмская сустрэча Савета МЗС. Заснаваны пост Генеральнага сакратара НБСЕ. 1993 — Рымская сустрэча Савета МЗС. Прынята Дэкларацыя па агрэсіўным нацыяналізме — крыніцы сучасных канфліктаў. Створаны Пастаянны камітэт НБСЕ — інстытут пастаянных прадстаўнікоў краін-удзельніц. 1994 — Будапешцкая сустрэча на вышэйшым узроўні. Прынята рашэнне аб перайменаванні НБСЕ з 1 студзеня 1995 у АБСЕ — Арганізацыю па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Прынята палітычная дэкларацыя «На шляху да сапраўднага партнёрства ў новую эпоху», дамоўленасць пра пачатак распрацоўкі мадэлі агульнай і ўсёабдымнай бяспецы для Еўропы XXI стагоддзя, ваенна-палітычныя дамоўленасці. 1995 — Будапешцкая сустрэча Савета міністраў замежных спраў.

Краіны-удзельнікі Удзельнікі АБСЕ Краіна Краіна

Партнёры па супрацоўніцтве

Гісторыя старшынства Старшынства ў АБСЕ праводзіцца дзяржавай—членам на працягу каляндарнага года. Міністр замежных спраў гэтай дзяржавы выконвае функцыі Дзеючага старшыні АБСЕ.

Год Краіна Дзеючы старшыня АБСЕ 1991 Ганс-Дзітрых Геншэр (з чэрвеня) 1992 Jiří Dienstbier (да 2 ліпеня); Jozef Moravčík (з 3 ліпеня) 1993 Margaretha af Ugglas 1994 Beniamino Andreatta (да 11 мая); Antonio Martino (з 12 мая) 1995 Ласла Ковач 1996 Flavio Cotti 1997 Niels Helveg Petersen 1998 Браніслаў Герэмек 1999 Кнут Волебек 2000 Wolfgang Schüssel (да 4 лютага); Benita Ferrero-Waldner (з 5 лютага) 2001 Mircea Geoană 2002 Jaime Gama (да 6 красавіка); António Martins da Cruz (з 7 красавіка) 2003 Jaap de Hoop Scheffer (да 3 снежня); Bernard Bot (з 4 снежня) 2004 Саламон Пасі 2005 Dimitrij Rupel 2006 Karel De Gucht 2007 Miguel Ángel Moratinos 2008 Ілка Канерва (да 4 кастрычніка); Аляксандр Стуб (з 5 кастрычніка) 2009 Dora Bakoyannis (да 5 кастрычніка); George Papandreou (з 6 кастрычніка) 2010 Канат Саўдабаеў 2011 Аўдронюс Ажубаліс 2012 Эйман Гілмар 2013 Леанід Кажара 2014 Дзідзье Буркхальтэр2015 Івіца Дачыч 2016 Франк-Вальтэр Штайнмаер 2017 Себасцьян Курц (да 18 снежня), Карын Кнайсль (з 18 снежня) 2018 Анджэліна Альфана (да 1 чэрвеня), Энца Маавера-Міланэзі (з 1 чэрвеня) 2019 Міраслаў Лайчак 2020 Эдзі Рама

Гл. таксама Маскоўскі механізм АБСЕ

Катэгорыя:Міжнародныя арганізацыі Катэгорыя:Міжнароднае права