Матыка́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Вялікія Матыкалы.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 8 верасня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Цюхініцкага сельсавета, у склад Чарнаўчыцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Вістычы, Вулька, Вялікія Сухарэвічы, Казловічы і Смуга), у склад Клейнікаўскага сельсавета — 4 населеныя пункты (Кацельня Баярская, Коладна, Церабунь і Шумакі)Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Матыкальскага сельсавета было 16 населеных пунктаў.

Склад У склад сельсавета ўваходзяць 19 населеных пунктаў: + Населены пункт Статус SOATO Каардынаты Баброўцы вёска 1 212 830 006 Вялікая Ракавіца вёска 1 212 830 011 Вялікія Матыкалы аграгарадок 1 212 830 016 Вельямовічы вёска 1 212 830 021 Галачова вёска 1 212 830 026 Заполле вёска 1 212 830 031 Збарамірава вёска 1 212 830 036 Кавердзякі вёска 1 212 830 041 Малая Ракавіца вёска 1 212 830 046 Малыя Матыкалы вёска 1 212 830 051 Матыкалы хутар 1 212 830 056 Нехалсты вёска 1 212 830 061 Скокі вёска 1 212 830 066 Ставішча вёска 1 212 830 071 Старое Сяло вёска 1 212 830 076 Сычы вёска 1 212 830 081 Цюхінічы вёска 1 212 830 086 Чыжэвічы вёска 1 212 830 091 Чылеева вёска 1 212 830 096

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 6568 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 82,7 % — беларусы, 9,1 % — рускія, 6,1 % — украінцы, 0,9 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 7895 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе