thumb|Тапаграфічная карта Малабар, або Малабарскі бераг (малаялам മലബാര്) — гістарычная вобласць на паўднёвым захадзе Індыі паміж Заходнімі Гатамі і Аравійскім морам. Уваходзіць у склад штатаў Керала і Карнатака.
Геаграфія Малабарскі бераг прынята вылучаць ад тэрыторыі Паўднёвага Гоа на поўначы да мыса Камарын на поўдні. Узбярэжжа нізкае, шырынёй да 80 км. Шмат лагун і штучных каналаў.
Клімат субэкватарыяльны мусонны, летам вельмі вільготны. На поўдні захаваліся шыракалістыя трапічныя лясы.
Этымалогія Назва паходзіць з мовы малаялам ഹില്ല്സ് ("пагоркі").
Гісторыя З друг. пал. I тыс. да н.э. Малабарскі бераг быў адным з галоўных гандлёва-пасрэдніцкіх цэнтраў на поўначы Індыйскага акіяна, што абумовіла даволі стракаты склад мясцовага насельніцтва. У сярэднявеччы на яго тэрыторыі існавала некалькі дзяржаў. Галоўную ролю адыгрывалі Калікут і Канур, якія вялі гандаль з унутранамі раёнамі Індыі, Зондскім архіпелагам, Шры-Ланкай, Усходняй Афрыкай і краінамі Персідскага заліва. 20 мая 1498 г. Малабарскага берага дасягнуў Васка да Гама.
Гл. таксама Конканскі бераг Карамандэльскі бераг
Спасылкі Vasco da Gama: Round Africa to India, 1497—1498 CE Geography of The Malabar Coast
Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Азіі Катэгорыя:Берагі Індыі