Анурадхапу́ра (, ) — горад у Паўночна-Цэнтральнай правінцыі Шры-Ланкі, цэнтр аднайменнай акругі. Насельніцтва — 63208 чал., пераважна сінгалы — 91,42 % (2011 г.).
Гісторыя Раён Анурадхапуры — адно з найстаражытнейшых мест у краіне, дзе археолагамі былі знойдзены сляды старажытнага чалавека. Першае паселішча на месцы горада ўзнікла ў пач. 1 тысячагоддзя да н.э. У VII ст. да н.э. яго плошча займала 50 га. Мясцовыя жыхары карысталіся жалезам, займаліся земляробствам, узводзілі складаныя ірыгацыйныя пабудовы.
У IV ст. да н.э. сюды была перанесена сталіца ранняй сінгальскай дзяржавы. Анурадхапура заставалася ёю да пач. XI ст. гэты перыяд горад меў планамерную забудову. У ім размяшчаліся палацавыя комплексы (найбольш вядомы Медны палац II ст. да н.э.), а таксама будысцкія кляштары і храмы, сады, жытлы вяльмож і простых гараджан. Для забеспячэння пітной вадою было пабудавана некалькі вадасховішчаў. У горадзе меліся каналізацыя, шпіталь і служба ачысткі ад смецця.
У 993 г. сталіца была спустошана захопнікамі з Паўднёвай Індыі і пасля 1017 г. закінута ўладарамі. Аднак нават пасля пераносу дзяржаўнага цэнтра ў горад Паланарува Анурадхапура заставалася і да нашага часу застаецца важным духоўным цэнтрам будызму.
Стары горад У наш час Анурадхапура падзяляецца на старую і новую часткі. Старая Анурадхапура з’яўляецца важным культурным, духоўным і турыстычным аб’ектам, які ў 1982 г. трапіў у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Найбольш славутыя мясціны старога горада:
Дрэва Шры Маха Бодхі — найбольш знакамітая будысцкая святыня. У III ст. да н.э. князёўна Сангаміта прывезла ў Шры-Ланку з паўночнага ўсходу Індыі правую ветку дрэва, пад якім Буда атрымаў прасвятленне. Яна была ўкарэнена і пасаджана ў зямлю. Калі дрэва вырасла і пасталела, з яго зноў была адшчыкнута правая ветка і пасаджана. Традыцыя працягвалася стагоддзямі. Цікава, што з пункту гледжання біялогіі, Шры Маха Бодхі — гэта тое ж самае дрэва, што была светкам духоўнага подзвіга Буды, паколькі захоўвае тую ж ДНК. Медны палац — помнік II ст. да н.э. У XII ст. быў часткова перабудаваны. Дагоба Руванвелі — будыская святыня, якая захавалася з 140 г. да н.э. Вакол яе месціцца парк. Мае 103 м у вышыню і 287 м у акружнасці. Дагоба Тхупарма — першая з вядомых будысцкіх ступ у краіне. Захавалася з III ст. да н.э. Вакол усталявана 41 калона (раней было 176). Дагоба Джэтаванарама, пабудаваная ў III ст. да н.э. Мае 70 м у велічыню. Гаспадарскія сады — рэшткі старажытных садоў. Захавалася старая планіроўка. Займаюць 14 га. Паўночныя руіны Дагоба Абхаягіры (I ст. да н.э.) — найвышэйшая ў Паўднёвай Азіі. Ратнапрасада — сярэднявечны будысцкі кляштар. Самадхі Буда — статуя Буды IV ст. да н.э. Палацавы комплекс пабудаваны ў XII ст., калі горад ўжо не быў сталіцай Шры-Ланкі, аднак наведваўся манархамі з рэлігійнымі мэтамі. Ісурумунія Віхара — скальны будысцкі кляштар, першапачаткова ўзведзены ў III ст. да н.э.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Музеі У Анурадхапуры працуюць наступныя музеі: Археалагічны музей Фальклорны музей Музей Абхаягіры (будысцкіх святынь)
Галерэя
Спасылкі Анурадхапура на сайце ЮНЕСКА Археалогія Турыстычны даведнік
Крыніцы
Катэгорыя:Гарады Шры-Ланкі Анурадхапура Анурадхапура Анурадхапура