О́рцы, Орцаўскае возера — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Мёрыца (прыток Заходняй Дзвіны), за 8 км на паўночны ўсход ад горада Мёры, паміж вёскамі Орцы і Папкі.
Плошча паверхні возера складае 1,94 км². Даўжыня 4,84 км, найбольшая шырыня 0,93 км. Найбольшая глыбіня 19,2 м, сярэдняя 5,6 м. Даўжыня берагавой лініі 13,4 км. Аб’ём вады 11,02 млн. м³. Плошча вадазбору 11,1 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м, спадзістыя, разараныя, месцамі пад хмызняком. На паўночным усходзе вышынёй 10—12 м, стромкія, парослыя лесам. Берагавая лінія моцна звілістая (каэфіцыент зрэзанасці 2,71). Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, участкамі забалочаныя. Вышыня берагоў 0,1—0,2 м, у паўднёва-заходняй і заходняй частках возера 0,3—0,5 м. Зона мелкаводдзя вузкая (3—5 м), у паўночным плёсе пашыраецца да 50—80 м, пясчаная, месцамі гліністая. Астатняя частка дна возера глеістая. На возеры 2 астравы агульнай плошчай 1,9 га. Возера мезатрофнае з прыкметамі алігатрофіі, бяссцёкавае. Зарастае да глыбіні 3—3,2 м 18 % плошчы возера. Сярод раслін: рдзесты, эладэя, шышняк, харавыя водарасці.
У возеры водзяцца лешч, шчупак, плотка, акунь, гусцяра, карась, лінь і іншыя рыбы.
Літаратура
Блакітная кніга Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1994. Міронаў В. Р. Орцы //
Спасылкі Орцы
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Мёрскага раёна