Арабскія заваяванні – серыя ваенных паходаў арабаў-мусульман у VII–VIII ст.ст., якая прывяла да стварэння мусульманскай імперыі – Арабскага халіфатаБРЭ. Арабские завоевания .

Заваяванні пачаліся яшчэ пры жыцці Магамета, які заснаваў ісламскую дзяржаву ў Аравіі. У далейшым арабы заваявалі велізарныя тэрыторыі ў Азіі, Афрыцы і Еўропе.

Гісторыя З 622 года Магамет жыў у горадзе Ятрыб, дзе ён з гнанага прапаведніка ператварыўся ў духоўнага і палітычнага кіраўніка мусульманскай абшчыны. Галоўнай задачай Магамета стала падпарадкаваць сабе Мекку, чаго ён змог дамагчыся ў 630 годзе. Тады ж Магамету падпарадкаваліся і качэўнікі ўнутраных абласцей Аравіі.

У 632 годзе Магамет памёр. Яго пераемнікам (халіфам) быў абраны адзін з бліжэйшых яго паплечнікаў – Абу Бакр ас-Сідзік. Ён сутыкнуўся з тым, што плямёны, якія нядаўна прынялі іслам, сталі адмаўляцца ад новай рэлігіі. На працягу года войскі мусульман змаглі зламаць разрознены супраціў адступнікаў.

Пры другім халіфе, Умары ібн аль-Хатабе (634–644 гг.), атрады бедуінаў, натхнёныя ідэяй свяшчэннай вайны (джыхаду), абрынуліся на суседнія краіны. Візантыйская армія была разбіта на рацэ Ярмук у Сірыі, а сасанідская – каля горада Кадысія на Еўфраце.

Арабы заваявалі Сірыю, Месапатамію (па-арабску – Ірак), Палестыну, Егіпет, а затым і апошні сасанідскі шах Ездзігерд III пацярпеў канчатковае паражэнне ў 643 годзе. Заваёўнікі знайшлі падтрымку ў часткі мясцовага насельніцтва, бо іудзеі і хрысціяне, прыхільнікі аднабожжа, лічыліся блізкімі да мусульман, а пераследам пры першых халіфах падвяргаліся перш за ўсё язычнікі.

Да канца VII ст. арабы падпарадкавалі сабе частку Арменіі, Паўднёвы Азербайджан, Кабул і частку Паўночнай Афрыкі. Да 711 года цалкам былі захоплены афрыканскія ўладанні Візантыі на захад ад Егіпта, якія атрымалі арабскую назву «Магрыб» (захад) – сучасныя Лівія, Туніс, Алжыр, Марока.

Палкаводзец Тарык бін Зіяд пераправіўся праз праліў Геркулесавы слупы, названы яго імем (Гібралтар), і ў 714 годзе пакарыў большую частку ўладанняў вестготаў на Пірэнейскім паўвостраве. Іншы военачальнік, Кутейба ібн Муслім, падпарадкаваў халіфату Харэзм і Бухару, а ў 715 годзе — Самарканд.

Моцнае супраціўленне было аказана арабам на Паўднёвым Каўказе. Толькі ў 20-х гадах VIII ст., калі прайшлі з агнём і мячом па Арменіі і Албаніі (Паўночнаму Азербайджану), арабы падпарадкавалі сабе вобласці да Вялікага Каўказскага хрыбта, уключаючы Усходнюю Грузію. На ўсходзе была заваявана даліна Інда.

Аднак перыяд пераможных заваёўных паходаў не мог доўжыцца бясконца. У 732 годзе пры Пуацье ў Галіі арабаў разбілі франкі на чале з Карлам Мартэлам. У 737 годзе палкаводзец Мерван, які перамог хазар на Паўночным Каўказе, дайшоў да ракі Дон і павярнуў назад. Нарэшце, у 751 годзе, прасоўванне арабаў ля горада Тараз на Вялікім шаўковым шляху спынілі кітайцыАрабы и арабские завоевания.

Асноўныя этапы Арабскае заваяванне Персіі Арабскае заваяванне Леванта Арабскае заваяванне Егіпта Арабскае заваяванне Паўночнай Афрыкі Арабскае заваяванне Пірэнэйскага паўвострава Арабскае заваяванне Сярэдняй Азіі

Гл. таксама Арабскі свет Блізкі Усход

Крыніцы

Літаратура Edward Gibbon, History of the Decline and Fall of the Roman Empire Chapter 51 Fred Donner, The Early Islamic Conquests Chapter 6 Mark Graham, «How Islam Created the Modern World» (2006) ISBN 1-59008-043-2 Hugh Kennedy, The Great Arab Conquests: How the Spread of Islam Changed the World We Live in (2007) ISBN 0-306-81585-0