Тазаўская губа () — заліў, частка Обскай губы Карскага мора, паміж паўвостравамі Гыданскім і Тазаўскім, тэрыторыя Расіі (Тазаўскі раён, Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга).

Даўжыня каля 330 км, шырыня ля ўваходу 45 км. Уяўляе сабой затопленыя працягі далін рэк Таз і Пур, якія ў яе ўпадаюць. Берагі нізінныя. Глыбіні да 9 м. Прылівы паўсутачныя, да 0,7 м. У Тазаўскую губу ўпадаюць рэкі Таз, Пур, Месаяха, Салякаптан.

Літаратура

Катэгорыя:Залівы Карскага мора Катэгорыя:Залівы Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі Катэгорыя:Эстуарыі