Ваяводскі соймік — саслоўна-прадстаўнічы орган улады ў ваяводстве ў часы Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў.

На ваяводскіх сойміках абмяркоўваліся мясцовыя і агульнадзяржаўныя справы, абіраліся дэпутаты на сойм Рэчы Паспалітай і выпрацоўваліся інструкцыі для іх, там жа вылучаліся кандыдаты на судовыя пасады (у Трыбунал ВКЛ), вызначаліся падаткі.

У адрозненне ад павятовых соймікаў, на ваяводскіх выпрацоўваліся хадайніцтвы і просьбы да вялікага князя і ўрада, заслухоўваліся справаздачы і інфармацыя пра пастановы і законы, прынятыя на ўсеагульных вальных соймах.

Гл. таксама Павятовы соймік Вальны сойм Сенат

Літаратура

Катэгорыя:Права Вялікага Княства Літоўскага