Пышма́ () — рака ў Заходняй Сібіры, правы прыток ракі Туры. Мансі назвалі рэчку Пышма, што значыць ціхая.
Гідраграфія Выток ракі — возера Ключы, на поўдні горада Верхняя Пышма, на ўсходнім схіле Уральскіх гор (Сярэдні Урал). Працякае па Свярдлоўскай і Цюменскай абласцям. Даўжыня ракі 603 км, плошча басейна 19,7 тыс. км², сярэдні расход вады 39 м³/с. Паводка доўжыцца з красавіка па май. Замярзае ў лістападзе, пачынаецца крыгалом у красавіку. На рацэ ёсць 3 вадасховішчы (у тым ліку Белаярскае вадасховішча, на беразе якога размешчана Белаярская АЭС). Каля ракі гарады Камышлоў, Таліца, Сухі Лог.
Шматгадовы сярэднямесячны расход вады ракі Пышма (м³/с) па даных гідраметрычнай станцыі ў п. Багандзінскі(даныя за 1936—1990)
Літаратура
Спасылкі Река Пышма // Государственнный водный реестр РФ Сурков В. В., Чалов Р. С. Пышма // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
Катэгорыя:Басейн Іртыша Катэгорыя:Рэкі Свярдлоўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Цюменскай вобласці