Рычард Джордж Адамс (; 9 мая 1920, Ньюберы, Беркшыр — ) — англійскі пісьменнік, вядомы дзякуючы раману-казцы «Карабельны пагорак».

Біяграфія У 1940—1946 гадах Р. Адамс служыў у брытанскай арміі; удзельнік Другой сусветнай вайны. У 1948 годзе ён паступіў у Оксфардскі ўніверсітэт, дзе вывучаў найноўшую гісторыю і літаратуру. У перыяд з 1948 па 1974 год працаваў чыноўнікам міністэрства мясцовага кіравання (які стаў пазней міністэрствам абароны навакольнага асяроддзя).

Пасля выхаду яго бэстсэлераў Насельнікі пагоркаў і Шардзік Р. Адамс кінуў працу ў міністэрстве, стаў прафесійным пісьменнікам і пераехаў на востраў Мэн (у сувязі з больш спрыяльным там падаткаабкладаннем).

Р. Адамс з’яўляецца прэзідэнтам Каралеўскага таварыства па абароне жывёл ад жорсткага абыходжання; балатуючыся на выбарах як незалежны кандыдат-кансерватар, Адамс выступаў за забарону ў Англіі палявання на ліс і за правы жывёл.

Распавядаючы пра гісторыю стварэння свайго першага, найвядомага рамана, Р. Адамс кажа, што ён паўстаў з гісторый пра трусоў, складзеных і расказаных ім сваім дочкам Джуліет і Розамунд падчас частых паездак на выхадныя з іх лонданскай кватэры «на прыроду» у маленькі дамок На пагорках, на паўднёвым захадзе ад брытанскай сталіцы.

У цяперашні час Рычард са сваёй жонкай Элізабэт жывуць у мястэчку Уайтчорч, недалёка ад роднага горада Адамса.

Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Пісьменнікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Пісьменнікі-анімалісты Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі