Ната́лля Арсе́ннева, у шлюбе Ку́шаль (; ) — беларуская паэтка, перакладчыца, драматург.

Біяграфія

Нарадзілася 20 верасня 1903 года ў сям’і начальніка Бакінскай мытнай акругі Аляксея Арсеннева і былой настаўніцы Клаўдзіі з Грыгароўскіх у Баку. У 1905 годзе бацьку Наталлі перавялі спачатку на Валынь, а пасля ў Вільню. Радавод яе бацькі ўзыходзіць да роду маці Міхаіла ЛермантаваАрсеннева (Кушаль) Наталля // . Паводле літаратуразнаўцы Мікалая Мішчанчука,  — генеалагічная лінія бабулі расійскага літаратурнага класіка, (1773—1845).

Дзяцінства Сям’я Арсенневых складалася з трох сясцёр і аднаго брата. Іхняя маці, былая настаўніца, дала Наталлі добрую хатнюю адукацыю, рыхтуючы дачку адразу ў сярэднюю школу. У дзяцінстве захаплялася маляваннем. У дзесяць гадоў, будучая паэтка з адзнакаю здала ўступныя экзамены і паступіла адразу ў другі клас Віленскай Марыінскай гімназіі. Тут яна правучылася толькі два гады праз пачатак Першай сусветнай вайны. У 1914 годзе сям’я Арсенневых эвакуявалася ў Яраслаўль. Юная Наталля працягвала вучобу ў Кацярынінскай жаночай гімназіі, дзе дадаткова наведвала літаратурны гурток. У 1917 годзе рабіла ілюстрацыі мастацка-літаратурнага часопіса, які выдаваўся гуртком. Тут яна ў чатырнаццаць гадоў напісала свой першы верш на рускай мове «Облако». З пачаткам антыбальшавіцкага паўстання ўлетку 1918, сям’я Арсенневых пакрысе адпраўляецца ў Вільню, да якой дабіраліся этапамі больш за год праз Вялікія Лукі Пскоўскай губерні і Дрысу. У часе пераезду, усе дзеці перахварэлі на «іспанку». Сястра Наталлі Галіна ў выніку хваробы памерла.

Вяртанне ў Вільню

У 1920 годзе сям’я вярнулася ў Вільню. За час бежанства ўся віленская маёмасць Арсенневых была раскрадзеная, а ў іх кватэры жылі чужыя людзі. У Вільні 16-гадовая Наталля давала ўрокі французскай і нямецкай моў, каб дапамагчы сям’і. Тут яна паступіла ў Віленскую беларускую гімназію, дзе настаўнічалі Максім Гарэцкі, Браніслаў Тарашкевіч, Антон Луцкевіч, Аркадзь Смоліч і іншыя дзеячы беларускага нацыянальнага адраджэння. Наталля Арсеннева пазней адзначала: «па праўдзе, я стала беларускай паэткай толькі ўвосень 1920 года». У гімназіі прымала ўдзел у пастаноўцы паводле «Паўлінкі» Янкі Купалы.

У чэрвені 1921 годзе атрымала атэстат аб сярэдняй адукацыі — «матуру». Ужо ў верасні пачала настаўнічаць у адной з сямі беларускіх школ у Вільні. Адначасова паступіла на гуманістычны факультэт Віленскага ўніверсітэта і друкавалася ў розных заходнебеларускіх часопісах і газетах. На яе паэтычныя здольнасці звярнуў увагу асабіста Максім Гарэцкі.

Міжваенны перыяд

28 верасня 1922 года Наталля Арсеннева выйшла замуж за Францішка Кушаля — сябра Беларускай вайсковай камісіі, а пасля жаўнера польскага войска. Ад яго яна мела двух сыноў: Яраслава (1923—1943) і Уладзіміра. Першыя паўтара года пасля шлюбу пражылі ў Слоніме. Тут Наталля Арсеннева моцна пасябравала з Гальяшом Леўчыкам. Улетку 1923 года Францішак Кушаль адправіў гасцяваць Наталлю да свайго дзеда Вінцука Кушаля ў вёску Доры ў Валожынскім павеце. Тут яна правяла амаль тры месяцы і пазней ездзіла сюды кожнае лета. Гэтыя гасцяванні паэтка апісала наступным чынам:

У 1924 годзе мужа Наталлі Арсенневай перавялі на Памор’е, дзе яны пражылі 13 гадоў у Хэлмне і год у Равічы, на самой граніцы з Германіяй.

У 1927 годзе Наталля Арсеннева надаўжэй прыехала ў Вільню і падрыхтавала да друку свой першы зборнік «Пад сінім небам». Адначасова яна займалася перакладам «Дзядоў» Адама Міцкевіча: пераклала 1-ю, 2-ю і пачала чацвёртую часткі. Пераклад быў ацэнены станоўча і частка яго была надрукавана ў адным з віленскіх беларускіх часопісаў, аднак цэласць недзе загінула, а ў друкароў ці рэдактараў яе пазней знайсці не ўдалося. У 1935 годзе ўпершыню наведала Вільню ўзімку, дзе чытала свае вершы і пазнаёмілася з Максімам Танкам, творчасць якога зрабіла на яе моцнае ўражанне.

Другая сусветная вайна На пачатку 2-й сусветнай вайны муж Наталлі Арсенневай аказаўся ў савецкім палоне — Старабельскім лагеры. Баючыся быць адрэзанай ад дзяцей, якія былі ў Дорах, паэтка пайшла туды з Вільні, ноччу, праз Ліпаўку на Ашмяны. Пад Вішневам, як падазроная асоба арыштавана савецкай дзяржбяспекай, адвезена ў пастарунак НКУС у Валожыне і адпушчана адтуль праз пяць дзён. Дабраўшыся да Дораў, праз цяжкае матэрыяльнае становішча Наталля Арсеннева вырашыла ехаць з дзецьмі назад у Вільню, але Беларускі камітэт там нічым ёй не дапамог. Тады Арсеннева вырашае падаць заяўку ў савецкую рэпатрыяцыйную камісію па дазвол уезду на тэрыторыю СССР. Дазвол быў атрыманы і 31 снежня 1939 года яна чарговы раз пакінула Вільню, асела ў Вілейцы, дзе жыў брат яе братавай. Апрача таго, у Вілейцы тым часам жыў Максім Танк, які ўладкаваў Наталлю Арсенневу стылістам у абласную «Сялянскую газету».

На пачатку сакавіка 1940 года Саюз беларускіх пісьменнікаў запрасіў Наталлю Арсенневу і Максіма Танка ў Мінск. Там паэтка пазнаёмілася з Янкам Купалам, Змітраком Бядулям і іншымі. Аднаго вечара, калі Танк, Арсеннева і беларускі крытык і драматург Алесь Кучар ішлі па Савецкай вуліцы, Танк голасна гаварыў па-беларуску, на што атрымаў спалоханую заўвагу Алеся Кучара:

13 красавіка 1940 года на золку Наталля Арсеннева разам з сынамі была арыштавана органамі НКУС і без афіцыйнага абвінавачвання сасланая ў ГУЛАГ у Казахстане. У лютым 1941 года атрымала выклік у Маскву. Дабраўшыся цягніком да Лубянкі, Наталлю Арсенневу беспаспяхова спрабавалі намовіць падпісаць развод з сваім мужам, які ў той час знаходзіўся побач на Лубянцы. Пасля чарговага вяртання ў Казахстан, паэтцы разам з двума дзецьмі было дазволена вярнуцца на ранейшае месца жыхарства. У траўні 1941 года Наталля Арсеннева была ўжо ў Дорах. Праз некалькі дзён ёй прыйшоў загад ехаць у Беласток, дзе яна адшукала Максіма Танка і той уладкаваў яе на кватэру і працу ў рэдакцыю газеты, дзе паэтка працавала да пачатку савецка-германскай вайны.

Пасля нападу нацыстаў на СССР Наталля Арсеннева праз Ліду, Багданава і Валожын дабралася з Беластока ў Доры, адкуль з малодшым мужавым братам адправілася ў зруйнаваны Мінск. Пазней яна з мужам атрымала кватэру на былой Ленінградскай вуліцы. Дагэтуль вызвалены з Лубянкі Францішак Кушаль жыў на адной кватэры з Антонам Адамовічам, а пасля пераезду з жонкай на Ленінградскую вуліцу прапанаваў ёй пайсці на працу ў рэдакцыю «Беларускай газеты». Перакладала лібрэта да опер «Кармэн» і «Яўген Анегін». У гэты час да Наталлі Арсенневай звярнуліся па напісанне лібрэта да новай оперы, за сюжэт якой паэтка ўзяла верш «Лясное возера» з цыкла «Зачараваны вугал» са зборніка «Пад сінім небам». Напісанне музыкі было даручана кампазітару Міколу Шчаглову. Апроч гэтага, паэтка напявала мелодыі шматлікіх песень, пачутых ёю яшчэ ў Дорах. Тэксты іншых народных песень, якія пазней увайшлі ў оперу Наталля Арсеннева ўзяла з фальклорнага зборніка Еўдакіма Раманава. Пасля прэм’еры «Ляснога возера» Арсеннева зрабіла пераклад «Затанулага звана» Герхарта Гаўптмана.

У другой палове 1942 года Наталля Арсеннева атрымала ліст ад свайго брата Сяргея, які ў 1940 годзе ўцёк у Германію і праз цяжкую хваробу прасіў узяць апеку над сваёй сям’ёй. Паэтка парупілася пра атрыманне дазволу на пераезд і спачатку выехала ў Берлін, а затым у Лейпцыг, дзе яе брат ляжаў у санаторыі «Reisengebirge». У часе яе знаходжання ў Лейпцыгу Сяргей Арсеннеў памёр у санаторыі, і Наталля праз сканчэнне тэрміну пропуска вымушана была вяртацца ў Мінск.

Па вяртанні ў Мінск Наталля Арсеннева распачала працы над перакладамі «Цыганскага барона» Ёгана Штрауса, «Разбітага кубка» Гайнрыха фон Кляйста, «Чароўнай флейты» Моцарта і «Вольнага стральца» Карла Марыі фон Вебера. 22 чэрвеня 1943 ад міны, што ўзарвалася ў Мінскім гарадскім тэатры загінуў сын Яраслаў. Яго пахаванне адбылося на Вайсковых могілках. Па смерці сына кампазітар Мікола Шчаглоў папрасіў Наталлю напісаць арыю для кнігі Праксады для 3-га акта оперы «Усяслаў Чарадзей». Калі лібрэта да оперы было скончана, найлепшыя ўверцюры і арыі былі выкананыя спевакамі і поўным аркестрам у студыі Мінскага радыё. У гэты час у рэдакцыю «Беларускай газеты» заходзіў вядомы беларускі драматург Францішак Аляхновіч. Пасля Другога Усебеларускага кангрэса сустрэлася з Ларысай Геніюш, якая прыехала з Прагі.

З пачаткам наступлення савецкіх войск на Мінск, Наталля Арсеннева разам з дзеячамі Цэнтральнай беларускай рады эвакуюецца праз Беласток, Варшаву ў Кёнігсберг, затым у горад Форст у зямлі Брандэнбург, дзе з сынам правяла каля месяца, і адкуль пераехалі ў Берлін. Тут паэтка ўладкавалася на працу ў беларускую газету «Раніца». Тут яна напісала большую частку вершаў, якія пазней увайшлі ў зборнік «Не астыць нам». 3 лютага 1945 года праз няспынныя бамбардзіроўкі Берліна Наталля Арсеннева разам з сям’ёй Шчагловых і Каханоўскіх пераехала ў мястэчка Амберг, паблізу чэшскай мяжы, дзе цярпелі цяжкую харчовую і фінансавую нястачу. Далейшыя гады паэтка са сваім мужам правяла ў лагерах для гэтак званых «перамешчаных асоб». Увосень 1945 года Арсеннева разам з мужам перабралася ў Рэгенсбург, дзе знайшлася магчымасць весці культурную працу пры Беларускім камітэце і выкладаць у Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы французскую і нямецкую мовы. Друкавалася на старонках шматлікай эміграцыйнай перыёдыкіПетрушкевіч, А. М. Наталля Арсеннева : Шлях да Беларусі : манаграфія / Ала Мікалаеўна Петрушкевіч; прадм. і рэд. А. М. Пяткевіча. — Мінск : Кнігазбор, 2013. — 180 с. ISBN 978-985-7057-44-3. Пазней, у 1946 годзе, Наталлю Арсенневу перавезлі ў лагер у Міхельсдорфе, потым — у Віндышбергердорфе, дзе Наталля Арсеннева разам з беларускай грамадой ставіла канцэрты. Да свайго ад’езду ў ЗША Арсеннева паспела пабываць у Розенгайме.

ЗША У Злучаныя Штаты Наталля Арсеннева пераехала 15 чэрвеня 1950 года (спачатку ў Нью-Ёрк, пазней — у Рочэстэр), дзе ёй напачатку давялося працаваць упакавальніцай агуркоў на фабрыцы кансерваў. Праз некалькі тыдняў паэтка разам з мужам ужо займелі сваю невялікую кватэру. Удзельнічала ў заснаванні Беларуска-Амерыканскага Задзіночання, дзе была культурна-асветным рэферэнтам (1951—1953) і сакратаром (1959—1967) Галоўнай управы. У 1952—1954 гадах Працавала рэдактарам у эмігранцкай газеце «Беларус», на Радыё Свабода, у Беларускім інстытуце навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку.

У 1967 годзе ў сувязі са смерцю пасля цяжкае хваробы (ва ўзросце 38 гадоў) нявесткі Наталлі Кушаль (у дзявоцтве Куліковіч) пераехала да сына Уладзіміра ў Рочэстэр (штат Нью-Ёрк) даглядаць унукаў Пятра і Наталлю.

У 1970—1980-я гады адышла ад актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці беларускай эміграцыі.

25 ліпеня 1997 года Наталля Арсеннева памерла ў горадзе Рочэстэр (штат Нью-Ёрк). Пахавана на мясцовых могілках (), побач са сваім мужам Францішкам КушалемПантэон Беларусі. Наталля Арсеннева .

Творчасць Друкуецца з 1920 года. Яе талент заўважыў і падтрымаў Максім Гарэцкі. Ранняя лірыка, якую яна змяшчала ў перыядычных выданнях Заходняй Беларусі, пераважна прыродаапісальная, інтымная. Яна імкнулася перадаць імгненныя ўражанні, пачуцці, адлюстраваць зменлівы стан душы, плынь унутранага быцця.

Творчасць Наталлі Арсенневай 1920—30-х гадоў стала значнай з’явай заходнебеларускай літаратуры. Кніга лірыкі «Пад сінім небам» (Вільня, 1927) узбагаціла беларускую паэзію глыбокім пранікненнем у сферу чалавечых пачуццяў, свежасцю лірычных інтанацый, багаццем вобразнай палітры. Максім Танк у сваіх «Лістках календара» пісаў пра паэтку: «Трэба прызнаць, што са сваіх інтымных пачуццяў яна ўмее вязаць прыгожыя карункі»Танк М. Лісткі календара. Мн., 1970. С. 123. Гэтыя асаблівасці лірыкі Арсенневай уласцівыя і кнізе «Жоўтая восень», што рыхтавалася да друку яшчэ ў 1935—36 гадах, але апублікаваная цалкам толькі ў кнізе выбранага як асобны раздзел.