Сімон Марміён (; каля 1425, імаверна, Амьен — , Валансьен) — мастак і ілюстратар, які працаваў у Паўночнай Францыі і Фландрыі.
Магчыма, сын амьенскага мастака Жана Марміёна. Пісаў карціны, але стаў вядомы сваімі кніжнымі мініяцюрамі, у гэтым лічыўся адным з найбольш вядомых майстроў свайго часу. Вядома пра яго сумесную працы з іншымі мастакамі ў Бругэ, тагачасным цэнтры кніжнага мастацтва. Сімон Марміян ілюстраваў адзін з асобнікаў «Вялікіх французскіх хронік». Яго стыль вызначаюць як сінтэз паўночна-французскай жывапіснай школы і фламандска-нідэрландскага жывапіснага кірунку.
З удавой Сімона Марміёна ажаніўся Ян Правост і такім чынам атрымаў значную частку яго маёмасці.
Літаратура James Thorpe, Book of Hours : Illuminations by Simon Marmion, Huntington Library Press, 2000 Marc Gil, «Un livre d’heures inédit de l’atelier de Simon Marmion à Valenciennes», dans Revue de l’Art, 1998, no 1. pp. 43-48
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі Францыі