Кардыльера-Суббетыка () — горы на поўдні Іспаніі, частка горнай сістэмы Кардыльера-Бетыка.Embalse del Taibilla

Найвышэйшы пункт, Ла-Сагра, дасягае вышыні 2383 м над узроўнем мора. Горы працягваюцца ад мыса Трафальгар і Гібралтара на паўночны ўсход уздоўж узбярэжжа Андалусіі і Мурсіі на поўдзень Валенсійскай супольнасці. Пераважаюць вышыні звыш 1000 м, пікі перавышаюць вышыню 1500 м, найвышэйшыя пункты — 2000 м.

На поўнач ад Суббетыкі знаходзяцца горы Кардыльера-Прэбетыка, у некаторых крыніцах абедзве сістэмы аб’ядноўваюцца ў адну, або Прэбетыка лічыцца падсістэмай Суббетыкі. Ла-Сагра і некаторыя вяршыні адносяцца да абедзвюх горных сістэм.

Катэгорыя:Горы Іспаніі Катэгорыя:Геаграфія Андалусіі Катэгорыя:Геаграфія аўтаномнай супольнасці Валенсія Катэгорыя:Геаграфія Гібралтара Катэгорыя:Геаграфія аўтаномнай супольнасці Мурсія