Мячэць Ібрагім аль-Ібрагім або Мячэць караля Фахда ібн Абдэль Азіз Аль Сауда, таксама Мячэць Захавальніка Дзвюх Святых Мячэцяў — мячэць у паўднёвай частцы Гібралтара. Будынак быў падарункам ад Караля Саудаўскай Аравіі Фахда і яго будаўніцтва заняло два гады, і каштавала прыблізна 5 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. 8 жніўня 1997 года яна была афіцыйна адкрытаDiscoverGibraltar.com – Ibrahim-al-Ibrahim Mosque .

Мячэць Ібрагім аль-Ібрагім самая паўднёвая мячэць у кантынентальнай Еўропе, і адначасова адна з найбуйнейшых мячэцяў пабудаваных у немусульманскай краіне.

У комплекс мячэці ўваходзіць школа, бібліятэка, і лекцыйная зала. Гэта адзіная мячэць у Гібралтары для больш чым 2 000 мусульман, што прыблізна  % ад агульнай колькасці насельніцтва ГібралтараCensus of Gibraltar 2001. CIA World Factbook .

Спасылкі

Катэгорыя:Мячэці Еўропы Катэгорыя:Рэлігія ў Гібралтары Катэгорыя:Мячэці Вялікабрытаніі