І́гар Алякса́ндравіч Ляшчэ́ня (нар. , ) — беларускі дыпламат.
Біяграфія Пасля сканчэння ў 1991 годзе Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін, уладкаваўся на працу ў Міністэрства замежных спраў СССР, адкуль яго накіравалі на працу ў пасольства СССР у Егіпце.
З 1994 да 1997 года працаваў у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
З 1997 года працаваў у пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Егіпет, 3 чэрвеня 1998 года быў прызначаны там паслом Указ Президента Республики Беларусь от 3 июня 1998 г. № 290 «О назначении И. А. Лещени Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Арабской Республике Египет и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника второго класса» . Адстаўлены 21 студзеня 2002 года Указ Президента Республики Беларусь от 21 января 2002 г. № 45 «Об освобождении И. А. Лещени от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Арабской Республике Египет» , працаваў у адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
16 мая 2006 года прызначаны паслом у Дзяржаве Ізраіль Указ Президента Республики Беларусь от 16 мая 2006 г. № 323 «О назначении И. А. Лещени Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Государстве Израиль» . 28 верасня 2012 года быў адстаўленыУказ Президента Республики Беларусь от 28 сентября 2012 г. № 441 «Об освобождении от должности И. А. Лещени» .
Працаваў на розных пасадах у МЗС Беларусі.
13 чэрвеня 2016 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы. Падчас пратэстаў у Беларусі 16 жніўня 2020 года заявіў аб падтрымцы пратэстуючых і асудзіў прымяненне гвалту з боку праваахоўных органаў. Аднак так і не далучыўся да апазіцыйных структур. 18 жніўня ён падаў у адстаўку з пасады, якая была прынятая 24 жніўняІгар Ляшчэня вызвалены ад пасады амбасадара Беларусі ў Славаччыне. Вярнуўся ў Беларусь.
11 жніўня 2021 года Ігара Ляшчэню затрымалі па крымінальнай справе, якая была заведзена Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь па факце масавых беспарадкаў у Мінску. 16 жніўня праваабаронцы прызналі яго палітычным зняволеным. 20 жніўня Ляшчэню выпусцілі пад падпіску пра неразгалошванне хады следства.
Крыніцы
Спасылкі Посольство Республики Беларусь в государстве Израиль (па стане на 20 красавіка 2009 года)
Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Ізраілі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Егіпце Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Славакіі Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна»