Афрыканскі трыпанасамоз або сонная хвароба — паразітарная хвароба людзей і жывёл. Выклікаецца паразітамі віду Trypanosoma brucei. Існуе два тыпы ўзбуджальнікаў, якія інфіцыруюць людзей: Trypanosoma brucei gambiense (T.b.g) і Trypanosoma brucei rhodesiense (T.b.r.). T.b.g выклікае звыш 98 % выяўленых выпадкаў захворвання. Абодва звычайна перадаюцца праз укус інфіцыраванай мухі цэцэ і найчасцей сустракаюцца ў вясковай мясцовасці.

Першапачаткова, на першай стадыі захворвання, з'яўляюцца ліхаманка, сверб, галаўны і сустаўны боль. Гэтыя сімптомы праяўляюцца ў перыяд ад аднаго да трох тыдняў пасля ўкусу. Праз некалькі тыдняў ці месяцаў наступае другая стадыя захворвання, якая пачынаецца з зацямнення свядомасці, парушэння каардынацыі, здранцвення і трывожнага сну. Дыягностыка праводзіцца паводле вынікаў мазкоў крыві ці аналізу вадкасці лімфатычных вузлоў. Часта неабходная спіннамазгавая пункцыя для адрознення першай і другой стадый захворвання.

Папярэджанне сур'ёзнага захворвання ўключае скрынінг групы рызыкі з дапамогай аналізаў крыві на ўзбуджальнік T.b.g.. Лячэнне прасцей ажыццяўляць пры ўмове ранняй дыягностыкі і да з'яўлення неўралагічных сімптомаў. Лячэнне на першай стадыі праводзіцца з дапамогай медыкаментаў пентамідыну ці сураміну. Лячэнне на другой стадыі ўключае эфларнітын ці спалучэнне ніфуртымоксу і эфларнітыну супраць узбуджальніка T.b.g.. Нягледзячы на тое, што меларсапрол эфектыўны супраць абодвух узбуджальнікаў, ён звычайна ўжываецца толькі супраць T.b.r. з-за наяўнасці сур'ёзных пабочных эфектаў.

Хвароба рэгулярна з'яўляецца ў некаторых рэгіёнах субсахарскай Афрыкі, група рызыкі складае прыблізна 70 мільёнаў чалавек з 36 краін. У 2010 годзе ад захворвання загінула чалавек, у параўнанні з у 1990 годзе. На цяперашні момант інфіцыравана прыблізна чалавек, з іх новых выпадкаў захворвання ў 2012 годзе. Звыш выпадкаў прыпадае на Дэмакратычную Рэспубліку Конга. Тры буйнейшыя эпідэміі за апошні час: адна у 1896—1906 гадах, пераважна ва Угандзе і басейне ракі Конга, дзве ў 1920 і 1970 гадах у шэрагу афрыканскіх краін. Пераносчыкамі захворвання і інфікаванымі могуць быць іншыя істоты, прыкладам, каровы.

Уваходзіць у асноўны спіс забытых хвароб СААЗ.

Літаратура

Катэгорыя:Захворванні паводле алфавіта Катэгорыя:Пратазойныя інфекцыі Катэгорыя:Забытыя хваробы Катэгорыя:Прыродна-ачаговыя інфекцыі