Су́дабле, Судабля, Судабль — возера ў Беларусі, знаходзіцца на аднаіменным балоце ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці ў басейне ракі Пліса, за 4 км на паўднёвы ўсход ад Жодзіна.

Гідраграфія Плошча паверхні возера складае 1,52 км². Даўжыня 1,5 км. Найбольшая шырыня 1,08 км. Даўжыня берагавой лініі 4,35 км. Найбольшая глыбіня 0,6 м. Аб’ём вады 0,66 млн м³. Плошча вадазбору 22 км², вадазбор нізінны, забалочаны, 70 % пад лесам.

Катлавіна возера рэшткавага тыпу, авальнай формы, крыху выцягнута з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход.

Схілы катлавіны невыразныя, тарфяністыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі сплавінныя (шырыня сплавіны 50—75 м), вышынёй да 0,5 м. Дно плоскае, выслана высокаарганічным груба- і тонкадэтрытавым сапрапелем магутнасцю да 30 м (Судаблеўскае радовішча сапрапелю).

Слабапраточнае. Зімой возера прамярзае да дна. Мінералізацыя вады не перавышае 125 мг/л, празрыстасць да дна.

Дыстрофнае, поўнасцю зарастае.

Назва З балота вакол возера Судабле выцякала рэчка Судабоўка, ля яе ўтоку ў Плісу была адднайменная вёска Судабоўка.

Рачная назва балцкага паходжання, ад першапачатковага *Судаба. Корань Sud- як у літоўскіх гідронімах Sudarvė, Sudota, Sūduonia, якія звязваюцца з літоўскім sūduva "твань у балоце"A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 318-319.. Пашыральнік -b- як у назве рэчкі Налібаўкі (< *Наліба, Nal-ib-), які выкарыстоўваецца ў літоўскім словаўтварэнні (kan-ėti «бедаваць, мучыцца» — kan-yb-a «ссохлік, заморак»)P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 92..

Крыніцы

Літаратура

Су́дабле //

Спасылкі Общая характеристика озёр Минской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Минской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Смалявіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Бярэзіны