Крыштаф Дамінік Пузына (? — ) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Вучыўся ў Віленскай акадэміі. Падстолі ўпіцкі ў 1695 і староста ў 1696—1720, мсціслаўскі кашталян з 1722 і ваявода з 1730.

Пасол на соймы 1696, 1697, 1712-1713, 1718, маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага у 1727.

Падчас Паўночнай вайны 1700—1721 камандаваў харугвамі літоўскага войска, падтрымліваў Аўгуста II.

Сям'я Сын менскага кашталяна Андрэя Пузыны і Еўфрасінні Хжанстоўскай, брат вялікага літоўскага пісара Міхала Пузыны. Ажаніўся з Эстэрай Эберт, меў сыноў Людвіка (староста міхалішскі), Ежага Міхала і Антонія (абодва былі старостамі ўпіцкімі).

Літаратура

Спасылкі Генеалогія Пузынаў

Крыштаф Дамінік Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы мсціслаўскія Катэгорыя:Кашталяны мсціслаўскія Катэгорыя:Старосты ўпіцкія Катэгорыя:Падстоліі ўпіцкія Катэгорыя:Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага