Георгій Міхайлавіч Бенядзі́ктаў (, — , ) — беларускі савецкі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1969). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія і творчасць Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1943 годзе скончыў Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна. З 1946 года працаваў у Мінску. Працаваў ва Упраўленні па справах архітэктуры пры СМ БССР, кіраўніком брыгады ў беларускім філіяле Саюздзіпрагандлю (1948—1954 гг.), у 1954—1979 гадах галоўным архітэктарам праектаў, кіраўніком майстэрні ў БелдзяржпраекцеБенедиктов Георгий Михайлович .
Член Саюза архітэктараў СССР з 1946 года.
Пражываў у Мінску.
Творчасць
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): будынак Цэнтральнага НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (1957), гасцініца «Буг» (1958) у Брэсце, Белдзяржфілармонія (1963; сумесна з Э. Вішнеўскай), Палац культуры Мінскага трактарнага завода (1965; сумесна з Э. Вішнеўскай), Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (1967; сумесна з Г. Заборскім), вылічальны цэнтр ЦСУ БССР (1967), гасцініцы «Юбілейная» (1968; сумесна з У. Начаравым) і «Планета» (1980), Беларускі рэспубліканскі савет прафсаюзаў (1982) — усе ў Мінску; гасцініцы «Магілёў» у МагілёвеЧарняўская Т. I. Архітэктура Магілёва. — Мінск, 1973. — С. 85., «Інтурыст» у Брэсце (1974; сумесна з В. Астаповічам).
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары СССР Катэгорыя:Заслужаныя архітэктары Беларускай ССР Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Магілёва Катэгорыя:Архітэктары Брэста