Эрарда Даніла Какара Дыяс (, нар. , Мантэвідэа, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, нападнік клуба «Сера» з Мантэвідэа.
Клубная кар’ера Выступаў у розных уругвайскіх клубах. У чэрвені 2012 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама», стаўшы разам з Эрнанам Фігерэда першым уругвайскім футбалістам у беларускім чэмпіянацеМинское "Динамо" подписало двух уругвайцев. У мінскім клубе ў асноўным з’яўляўся на полі, выходзячы на замену. У жніўні 2013 года пакінуў «Дынама»«Динамо» рассталось с Кокаро і ў хуткім часе вярнуўся ў клуб «Рэнтыстас»Данило Кокаро вернулся в «Атлетико Рентистас».
У ліпені 2016 года перайшоў у эквадорскі клуб «Фуэрса Амарылья». У жніўні 2017 года вярнуўся ў Уругвай, стаўшы іграком «Прагрэса». У сакавіку 2019 года перабраўся ў аўстралійскі паўпрафесійны клуб «Хоксберы Сіці», а ў студзені 2020 года далучыўся да клуба «Вілья-Тэрэса» з другога дывізіёна Уругвая. У студзені 2022 года перайшоў у «Сера».
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2012
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Уругвая Катэгорыя:Ігракі ФК Сера Катэгорыя:Ігракі ФК Вілья-Тэрэса Катэгорыя:Ігракі ФК Прагрэса Катэгорыя:Ігракі ФК Фуэрса Амарылья Катэгорыя:Ігракі ФК Рэнтыстас Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Расінг Мантэвідэа