Іакім Іванавіч Берасцень (, Бешанковічы Віцебскай губерні — ) — беларускі палітычны дзеяч, рэвалюцыянер, дэлегат VI з'езда РСДРП(б) ад Віцебскай арганізацыі РСДРП(б), удзельнік устанаўлення Савецкай улады ў Віцебску.
Біяграфія
Нарадзіўся ў мястэчку Бешанковічы Віцебскай губерні ў 1877 годзе. Член Камуністычнай партыі з дня яе заснавання. Актыўны ўдзельнік рэвалюцыйнага руху рабочых. У 1898 годзе стварыў сацыял-дэмакратычны гурток сярод працоўных Бранскага вагонабудаўнічага завода. У 1902 годзе ўдзельнічаў у рэвалюцыйным руху ў Харкаве, Бранску, у 1903—1908 гг. у Віцебску і на Рыга-Арлоўскай чыгунцы.
Тройчы арыштоўваўся царскім ахоўным аддзяленнем у 1907, 1909 і 1910 гадах. Хаваўся ад царскіх уладаў за мяжой у 1910 — 1914 гадах. У 1914 годзе працаваў у чыгуначных майстэрнях Рыгі. У гады Першай сусветнай вайны служыў у арміі. У чэрвені-ліпені 1917 года працаваў у Віцебску, з'яўляўся адным з арганізатараў Віцебскай арганізацыі інтэрнацыяналістаў (з верасня 1917 Віцебскай арганізацыі РСДРП(б)). У 1917 годзе А. І. Берасцень як член Камітэта Віцебскай арганізацыі РСДРП(б), быў абраны дэлегатам VI з'езда РСДРП(б).
Пасля Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі працаваў членам Мінскага Савета. Са студзеня 1918 года быў старшынёй Мінскага рэвалюцыйнага чыгуначнага суда, а з красавіка 1919 года — старшынёй ячэйкі РКП(б) чыгуначнікаў Мінска. З 1921 года працаваў у Службе шляху Віцебскага чыгуначнага вузла, пазней быў начальнікам буравых работ у Віцебску.
Імем Берасценя названы вуліцы ў многіх населеных пунктах Беларусі. У 1973 годзе Акруговая вуліца ў Віцебску была перайменаваная ў вуліцу Берасценя і на адным з дамоў ўсталяваная мемарыяльная дошка ў яго гонар.
Літаратура
Аркадий Подлипский, Вера Рогач. Доски, берегущие память. — Витебск: «Віцебская абласная друкарня», 2005.
Катэгорыя:Бальшавікі Катэгорыя:Постаці Віцебска Катэгорыя:Дэлегаты VI з’езда РСДРП