Со́сны 2, раней Сосны (, ) — аграгарадок у Любанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Соснаўскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца на аўтамабільнай дарозе Любань — Камаровічы. Знаходзіцца за 25 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад горада Любань, за 177 кіламетраў ад Мінска, за 50 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Урэчча. За 1,6 км на поўнач ад аграгарадок знаходзіцца возера Баяніцкае.
Гісторыя Падчас нямецкай акупацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у вёске быў размешчаны ахоўны пункт. 10 студзеня 1943 года ў вёсцы, дзе дыслацыравалася 6-я рота 608-га ахоўнага палка, савецкія партызаны ў колькасці 700—800 чал. здзейснілі атаку ў якой загінула 100 чал. і яшчэ 80 былі паранены. Нямецкая 6-я рота панесла страты ў колькасці 2 забітых і 9 параненых. Па словах мясцовага насельніцтва забітых і параненых партызаны павезлі з сабойНацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Ф. 1440. — Воп. 3. — EX 989. — Л. 47..
У 2013 годзе пасёлак Сосны быў перайменаваны ў Сосны 2 і атрымаў статус аграгарадкаРЕШЕНИЕ ЛЮБАНСКОГО РАЙОННОГО СОВЕТА ДЕПУТАТОВ 9 декабря 2013 г. № 156 О переименовании сельского населенного пункта и отнесении его к агрогородку.
Насельніцтва 772 жыхары, 320 двароў (2001)
Інфраструктура Сярэдняя школа Дом культуры Бібліятэка Бальніца Амбулаторыя Аптэка Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Соснаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Любанскага раёна