Шая Іосіфавіч Бярковіч (, г. — ) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камсамольска-маладзёжнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Пінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія У 1938 годзе скончыў Ленінградскі тэхнікум чыгуначнага транспарту. Член КПСС з 1942 года. З 1939 г. сакратар, з верасня 1940 1-ы сакратар Пінскага ГК ЛКСМБ. З ліпеня 1941 г. сакратар Пінскага падпольнага абкама ЛКСМБ і Пінскага падпольнага ГК ЛКСМБ. З лістапада 1942 года камісар партызанскага атрада імя С. Лазо ў Пінскай вобласці.
Загінуў у баі. Пахаваны ў брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у сучасным аграгарадку Малоткавічы (Пінскі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь).
Памяць Імем Ш. І Бярковіча названа вуліца ў Пінску.
Літаратура
Спасылкі Беркович Шая Иосифович // Праект «Партызаны Беларусі»
Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баі