Xenomai — гэта фрэймворк для распрацоўкі прыкладанняў рэальнага часу, які ўзаемадзейнічае з ядром Linux, каб забяспечыць усеабдымную, з адкрытым інтэрфейсам жорсткага рэальнага часу, падтрымку прыкладанняў, лёгка інтэгруемых у асяроддзе GNU/Linux.

Xenomai быў заснаваны ў 2001 годзе з асноўнай ідэяй: падтрымліваць традыцыйны АСРЧ API праз фрэймворк рэальнага часу на аснове Linux, каб існуючыя прамысловыя прапрыетарныя прыкладанні змаглі лёгка міграваць у асяроддзе GNU/Linux, прытым захоўваючы строгія гарантыі рэальнага часу. На сённяшні час, тэхналогія Xenomai уяўляе сабой абстрактнае ядзерка, якое забяспечвае агульныя будаўнічыя блокі для рэалізацыі API рэальнага часу, так званых скінаў (skins). Такім чынам, скін можа прадуктыўна эмуляваць прапрыетарны API, шматразова выкарыстоўваючы ядзерка рэальнага часу.

Падтрымліваюцца архітэктуры працэсараў PowerPC32 PowerPC64 Blackfin ARM x86 x86_64 ia64

Падтрымліваюцца інтэрфейсы рэальнага часу native інтэрфейс VxWorks, інтэрфейс ядра WIND 5.x pSOS+, інтэрфейс ядра pSOS 2.x VRTX, інтэрфейс VRTX32 и VRTX/sa uITRON, спецыфікацыя 3.02 (E-level) POSIX 1003.1b, LinuxThreads и NPTL RTAI 3.x Real-Time Driver Model (RTDM)

Зноскі

Спасылкі Афіцыйная старонка

Катэгорыя:Аперацыйныя сістэмы рэальнага часу