«Спа́дчына» — ілюстраваны культурна-гістарычны часопіс. Выдаваўся ў 1989—2011 гадах ў Мінску на беларускай мове.

Гісторыя Заснаваны ў 1989 годзе Беларускім фондам культуры пасля рэарганізацыі бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі».

З 1991 да 2003 года выходзіў раз у 2 месяцы. Пасля пачаў выдавацца вельмі нерэгулярнаhttp://www.svaboda.org/content/article/2240499.html. У 2004, 2005, 2007 і 2009 гадах не выйшла ніводнага нумара часопіса. У 2006 годзе — два нумары, у 2008 — адзін, у 2010 — адзін, у 2011 — два. Нумары за 2010 і 2011 гады з’яўляліся спецвыпускамі.

Усяго за 1989—2011 гады выйшаў 161 нумар. Спыніў сваё існаванне.

Змест Асвятляў праблемы беларускай гістарычнай і культурнай спадчыны ў еўрапейскім кантэксце. Публікававаў артыкулы і архіўныя матэрыялы па гісторыі Беларусі, філасофскай думцы, гісторыі мастацтва і рэлігіі, культурнай спадчыне нацыянальных меншасцей Беларусі, гісторыі замежных краін, аб жыцці і дзейнасці беларускай дыяспары. На старонках часопіса змяшчаліся пераклады і перадрукі айчынай і замежнай гістарыяграфічнай і літаратурнай спадчыны. Прыклады публікацый: В.Фадзеева. Сімволіка ручніка. № 2,1990 А.Калубовіч. «Айцы» БССР і іхны лёс. № 3-4,1990 Пратакол з’езда беларускіх нацыянальных арганізацый у Мінску, 25-27.ІІІ.1917. № 4,1990 Вярнуць нацыянальныя скарбы. Круглы стол. № 1,1991 А.Цвікевіч. «Западно-руссизм». № 2, 1991-№ 3, 1992 М.Гусоўскі. Песня пра зубра, пераклад У.Шатона. № 2,1991 П.Лойка. Незалежнасць пасля Любліна, або магнацка-шляхецкая беларусізацыя. № 5,1991 Э.Навагонскі. Воднымі шляхамі продкаў. № 6,1991 А.Волян. Пра дзяржаўнага мужа і яго асабістыя дабрачыннасці (1608 г.). № 6,1991-№ 1,1992 Я.Адляніцкі. Бітва на Басі. № 2,1992 А.Хадыка. Старабеларуская шляхецкая мода. № 3,1992 А.Гужалоўскі. Як рабавалі беларускія музеі. № 5,1992

Галоўныя рэдактары Іван Чыгрынаў (1989—1996) Вячаслаў Ракіцкі (1997—1999) Захар Шыбека (2001—2002) Аляксей Хадыка (?—2011)

Літаратура

Спасылкі Адзін ліст Максіма Танка. Як з’явіўся навукова-папулярны часопіс «Спадчына»?

Катэгорыя:Часопісы Беларусі Катэгорыя:Часопісы на беларускай мове