Уцёкі з Шаўшэнка () — культавы амерыканскі фільм-драма 1994 года, зняты рэжысёрам Фрэнкам Дарабонтам па аповесці Стывена Кінга «Рыта Хейуарт і ўцёкі з Шаўшенка» ().
Фільм упэўнена займае лідарскія пазіцыі ў спісах найлепшых фільмаў усіх часоў па выніках галасавання гледачоў. Станам на студзень 2024 года фільм займае першае месца ў рэйтынгу 250 найлепшых фільмаў па версіі сайта IMDb і трэцяе месца ў спісе «250 найлепшых фільмаў па версіі наведвальнікаў сайта «КиноПоиск».
Апісанне Эндзі Дзюфрэйн, малады таленавіты банкір, асуджаны за забойства сваёй жонкі ды ейнага каханка. Свае два пажыццёвыя зняволенні ён мае адбываць у турме Шаўшэнк. Начальства турмы здзекуецца з вязняў пры дапамозе дысцыпліны і Бібліі, а вязні знушчаюцца адзін з аднога. Эндзі знаходзіць у турме сябра - Рэда. Рэд займаецца кантрабандай рэчаў неабходных для зняволеных. Эндзі ж, як былы банкір, ведае, як можна «адмываць» грошы, і ў гэтай справе працуе на начальніка турмы; у сваю чаргу, той дазваляе Эндзі збіраць турэмную бібліятэку і дапамагаць іншым вучыцца. Так праходзіць год за годам – звычайная турэмная руціна. Але як высвятляецца, у Эндзі ёсць невялікі сакрэт…
У ролях
Заўвагі
Крыніцы
Спасылкі
«Уцёкі з Шаўшэнка» на сайце Filmsite.org «Уцёкі з Шаўшэнка» на сайце LoadingVault.com
Катэгорыя:Фільмы ЗША 1994 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 1994 года Катэгорыя:Крымінальныя фільмы 1994 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Крымінальныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы пра зняволеных Катэгорыя:Уцёкі з турмы ў мастацтве Катэгорыя:Экранізацыі твораў Стывена Кінга Катэгорыя:Фільмы Фрэнка Дарабонта Катэгорыя:Нацыянальны рэестр фільмаў Катэгорыя:Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт) Катэгорыя:50 фільмаў, якія неабходна паглядзець, перш чым памерці